Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі дапусьціў спыненьне палётаў у ЗША


ілюстрацыйнае фота
ілюстрацыйнае фота

«Нельга выключаць», што Расея і Злучаныя Штаты застануцца без авіяцыйных зносін, піша расейскае Міністэрства замежных справаў у заяве 19 красавіка.

Прычынай спыненьня палётаў між Расеяй і ЗША, паводле расейскага МЗС, можа стаць тое, што «Аэрофлот» — адзіная кампанія, якая ладзіць такія палёты, — мае цяжкасьці з атрыманьнем амэрыканскіх візаў для пілётаў. Амэрыканская авіякампанія Delta перастала выконваць рэйсы між Расеяй і ЗША ў пачатку сакавіка.

«У такіх умовах дзіўна выглядаюць прэтэнзіі прадстаўнікоў ЗША наконт таго, што МЗС Расеі нагадвае ім аб іх абавязках, у тым ліку неаднаразовымі зваротамі аб неабходнасьці выдачы візаў пілётам „Аэрофлоту“», — разважае расейскае міністэрства.

Сам «Аэрофлот» раней заяўляў, што мае дастаткова экіпажаў зь візамі для бесьперабойных палётаў у ЗША, хоць і пацьвердзіў праблемы зь «немагчымасьцю запісу на сумоўе» дзеля атрыманьня візаў у жыхароў Расеі, у тым ліку сваіх пілётаў.

Таксама МЗС Расеі абураецца тым, што ЗША ня выдала візы расейскім спартоўцам, якія мелі ехаць на Кубак сьвету ў вольнай барацьбе. Паводле вэрсіі ЗША, прычынай адмовы быў недахоп консульскага пэрсаналу праз скарачэньне супрацоўнікаў дыпляматычных місіяў.

Расейскае міністэрства перакананае, што дзеяньнямі ў візавых пытаньнях Вашынгтон «ірве сувязі між нашымі народамі», і «ніякія нязграбныя тлумачэньні гэтую заганную лінію зарэтушаваць і апраўдаць няздольныя». Паводле ведамства, год таму тэрмін выдачы амэрыканскіх візаў быў падоўжаны да 250 дзён з ранейшых 85, таму «зьвяртацца па іх цяпер бессэнсоўна».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG