Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фядута: “Прафэсіяналізм яшчэ ня робіць Васілевіча дэмакратам”


8 лютага Аляксандар Лукашэнка прызначыў былога старшыню Канстытуцыйнага суду Рыгора Васілевіча новым Генэральным пракурорам Беларусі. У той жа дзень былы Генэральны пракурор Пётар Міклашэвіч быў прызначаны судзьдзём і старшынём Канстытуцыйнага суду. Пра што сьведчыць гэткая кадравая ракіроўка на вяршыні ўлады? Ці можа чакаць нейкіх зьменаў ад новых прызначэньняў? На гэтыя пытаньні Віталя Цыганкова адказвае публіцыст Аляксандар Фядута.





Цыганкоў: “Пра што сьведчыць кадравая ракіроўка? Няўжо гэтыя людзі настолькі незаменныя? Альбо ў улады настолькі кароткая кадравая “лаўка запасных”, што няма каго больш ставіць?”

Фядута: “Сапраўды, больш няма каго ставіць. Бо тыя пасады, якія займалі гэтыя людзі, дастаткова ўплывовыя. І справа тут ня столькі ў тым, што Васілевіч і Міклашэвіч такія “незаменныя”. Проста яны шмат чаго ведаюць, ўлада шмат у чым ім абавязаная. Нават калі б ад іх хацелі пазбавіцца, ужо не зусім мажліва гэта зрабіць.
Як мне калісьці давялося пісаць, Лукашэнка стаў закладнікам сваёй кадравай палітыкі. Новых людзе ён баіцца, а тых, з кім ён ішоў да ўлада, ён сам і разагнаў”.

Цыганкоў: “Калі казаць пра новых людзей, то апошнім часам аналітыкі ня раз кажуць пра новую, моладзевую групоўку, якая падбіраецца да рычагоў улады. Але што – няма там пакуль такіх асобаў, якія могуць заняць першыя пасады, пакуль іхняя роля -- быць другімі-трэцімі?”

Фядута: “Фэномэн гэтай групы – тое, што яе нефармальным лідэрам зьяўляецца сын кіраўніка дзяржавы Віктар Лукашэнка. Як дастаткова малады чалавек, ён разумее, што патрэбныя пэўныя перамены – каб была прыватызацыя, каб можна было езьдзіць у Эўропу бяз той прыніжальнай працэдура атрыманьня візаў.
Тыя кадры, на якіх можа абапірацца Лукашэнка-старэйшы, даўно не такі маладыя. У іх саміх дзеці і ўнукі, і яны добра разумеюць, чаго хочуць гэтыя новыя людзі.”

Цыганкоў: “Калі вяртацца да Рыгора Васілевіча. Ці ён застанецца такім самым на новай пасадзе ці ў Генэральнай пракуратуры могуць адбыцца нейкія зьмены ў рэчышчы таго, што ўладзе патрэбныя нейкія крокі ў бок Захаду?”

Фядута: “Прабачце, а якія крокі ў бок Захаду можа зрабіць Рыгор Васілевіч? Мы ўсе ведаем гэтага чалавека, памятаем, як ён паводзіў сабе на ўсіх пасадах. Тое, што ён зьяўляецца прафэсіяналам у прававых пытаньнях, ня робіць яго чалавекам, які прытрымліваецца дэмакратычных поглядаў”.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG