Прэзэнтуючы ў такі ж дзень два гады таму на сваёй радзіме ў Крэве паэму «Вялікдзень», паэт Уладзімер Някляеў наўрад ці мог уявіць, што сёлета адно з галоўных хрысьціянскіх сьвятаў давядзецца сустракаць з ахоўнікамі пад хатнім арыштам. Між тым гісторыя падарожжа паэмы да чытача паказальная. Паэма атрымала блаславеньне праваслаўнай царквы і нават урыўкам была надрукаваная ў газэце «Советская Белоруссия». Неўзабаве ад літаратурнага твору і аўтара адракліся і царква, і прэзыдэнцкая рэдакцыя. Але паэма, прысьвечаная крэўскай цётцы Някляева — Алене Магер, засталася ня толькі на паперы.
У красавіку 2009 году шматлікія сваякі Алены Магер прыехалі ў Крэва на Смаргоншчыне, каб адзначыць яе 80-гадовы юбілей. Самым вядомым госьцем быў, безумоўна, Уладзімер Някляеў — знаны літаратар і пляменьнік гераіні ўрачыстасьці. Апроч матэрыяльнага падарунка, прывёз цётухне і духоўны — паэму «Вялікдзень. Крэўскае паданьне». На сямейных відэаздымках сваю працу ён прадставіў так:
«Не сказаў бы, што яна надта хрысьціянская, таму што, як па маіх назіраньнях, дык у асноўным людзі нашы — гэта паганцы. Ім агонь больш блізкі, іхны бог там; іншыя рэчы — камяні, валуны. І ўсё гэта засталося… Уласна кажучы, паэмка пра тое, як мы тут зь язычнікаў, з паганцаў рабіліся неяк паціху хрысьціянамі. Ну, такая казка, паданьне, легенда крэўская; з прысьвячэньнем крэўскай Сьвята-Аляксандранеўскай царкве. Тут было яшчэ і цётухне прысьвячэньне — аддаваў на бласлаўленьне да Ўладыкі… Спачатку ён зьняў прысьвячэньне, а пасьля і блаславеньне адмяніў. Але ж засталася тая паперчына…».
Пазьней у сваім «жывым журнале» спадар Някляеў напісаў: «12 красавіка 2009 года, якраз на вербніцу, Алене Аляксандраўне Магер, маці маіх стрыечных братоў Івана, Лявона і нябожчыка Яўгена, спаўнялася 80 год. Сьвяткаваць (бо пост) вырашылі на Вялікдзень. Як і чым павіншаваць? Яна ў Крэве першая верніца, пяе ў царкоўным хоры, крэўскі поп яе ўсяляк расхвальвае. Удава майго дзядзькі, найстарэйшая ў крэўскай радні. І я падумаў: можа, надрукаваць на Вялікдзень паэму з прысьвячэньнем і віншаваньнямі? Дык і някепскі будзе падарунак. А дзе? У якой газэце, каб поп дазволіў у царкву занесьці? У „Народнай волі“? Дык разам з „Народнай воляй“ і верніцу з царквы папрэ».
Далей Уладзімер Някляеў піша, што вырашыў затэлефанаваць галоўнаму рэдактару «Советской Белоруссии» Паўлу Якубовічу, зь якім колісь разам працавалі ў часопісе «Крыніца». Сустрэліся — і той надзіва лёгка згадзіўся паэму надрукаваць: «Толькі…— піша далей спадар Някляеў, — пачухаў патыліцу». «Канечне, — падняў я рукі, — пад псэўданімам. Але над імем Уладзімер Магер павінна быць напісана: „Друкуецца з блаславеньня…“. Павал Ізотавіч паслаў ганца з паэмай да Філарэта, і той падпісаў. А тут яму нехта вазьмі ды скажы, што падпісаў ён блаславеньне не Ўладзімеру Магеру, а Ўладзімеру Някляеву. І як лёгка падпісаў Філарэт блаславеньне, гэтак жа лёгка адазваў. Бог даў — Бог забраў».
Някляеў падумаў, што і Якубовіч сваё рашэньне гэтаксама адкліча. Але не — паэма на Вялікдзень была надрукаваная: з прысьвячэньнем крэўскай царкве, з каляровым фатаздымкам Алены Аляксандраўны, зь віншаваньнем: «І была ўсё ж мая цётка ў чакалядзе, хоць і не ў такім салодкім, у якім магла быць», — падсумаваў Уладзімер Някляеў.
Цётка Някляева, Алена Магер, ганарыцца пляменьнікам і ў роспачы ад таго, што за ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах яго запісалі ледзьве не ў злачынцы:
— Я ж кажу: каб быў нейкі абы-які, а то ж хлапец зь дзяцінства добры, далікатны, ветлівы…
— Апошнім часам у вас часта гасьцяваў?
— Ну як сказаць? Бывае па-рознаму. Летам, як цёпла, часьцей. Едзе па дарозе, дык малін прывязе, набярэ слоічак. Як выходны, дык глядзіш, і заедзе. Але ж, мабыць, ён добрую працу меў як пісьменьнік, дык ня надта зь Менску і вырвесься.
— У Крэве ўвогуле знаёмыя ў яго засталіся? Можа, дзіцячыя сябры? Зь некім, апроч вас, сустракаўся?
— А неяк асабліва ні да каго не хадзіў. Як прыяжджае, то абавязкова да замка ідзе. Тут шмат хто бывае, і ён зь імі таксама пра нешта гамоніць. Прыяжджае як на радзіму, але што ўжо тут асабліва рабіць? Паходзіць і адразу дахаты, ніколі асабліва нават начаваць не застанецца: „Паедзем дадому“. Машынай жа, цяпер ужо не праблема.
— У вас паўсюль ягоныя кнігі. Напамін пра выбары?
— Так, перад тым якраз і прыяжджаў. Але ён стараўся прыехаць на ўсе сьвяты, тады кожны раз нешта прывозіў. І ўвесь час, як бывае, нагадвае: ты ўжо, цётачка, толькі адна тут у нас і засталася…