Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За размовы пра віцебскіх "тэрарыстаў" пагражаюць звальненьнем


Дом аднаго зь меркаваных тэрарыстаў
Дом аднаго зь меркаваных тэрарыстаў
На прадпрыемствах Віцебску адміністрацыя праводзіць прафіляктычныя гутаркі, каб супрацоўнікі не распаўсюджвалі чутак, а галоўнае — не дзяліліся зьвесткамі з журналістамі. За размовы з "пабочнымі асобамі" пагражаюць нават звальненьнем.

Пра строгае папярэджаньне не разгалошваць ніякіх зьвестак пра затрыманых "ураджэнцаў Віцебску", якіх вінавацяць у менскім тэракце 11 красавіка, употай распавядаюць многія жыхары раёну ДСК. Гэта прамысловая ўскраіна, дзе жылі хлопцы — меркаваныя тэрарысты. У сярэдняй школе № 35, дзе вучыліся двое зь іх, чакаецца маштабная праверка, цішком распавядае маці аднаго зь цяперашніх вучняў:

"Чакаюць праверкі, ці праводзяцца клясныя гадзіны, як увогуле вядзецца
Рознае людзі кажуць — у транспарце едуць, нехта нешта скажа, і так чуткі перадаюцца…
ідэалягічная праца ў школе… Усе баяцца! Яшчэ настаўнікі казалі, нібыта маці аднаго з гэтых затрыманых у коме ў шпіталі ляжыць. Рознае людзі кажуць — у транспарце едуць, нехта нешта скажа, і так чуткі перадаюцца… Вось наш участак № 16, участак ЖКГ, дык там усіх таксама трэсьлі, што парадку ў сутарэньнях няма".

У раёне вуліцы Рэпіна ці ня кожны другі можа паказаць, дзе месьцяцца тыя сутарэньні, у якіх — паводле інфармацыі беларускага тэлебачаньня — былі лябараторыі па вырабе выбуховых рэчываў. Прыбіральшчыц, якія падмятаюць у дварах, прымусілі наводзіць там парадак — выносіць друз і сьмецьце. Ананімна і не на дыктафон спадарыні прызналіся, што друзу і сьмецьця было многа, а вось прыкметаў лябараторыі ніхто не заўважыў. Дый не пусьцілі б туды, каб там была небясьпека, — перакананыя супрацоўніцы ЖЭУ № 16.

Пытаюся ў пэнсіянэркі каля пад’езду, ці ня страшна жыць, калі ўнізе — верагодная "лябараторыя" з выбухоўкай. Тая адказвае неахвотна, але зь відавочным недаверам да інфармацыі з тэлебачаньня:

"Людзям жа трэба нешта было сказаць. Вось яны і кажуць. Ну, можа ж усё
Людзям жа трэба нешта было сказаць. Вось яны і кажуць.
забралі, калі там нешта было. А можа, і жылі з гэтым, і ніхто нічога ня ведаў!".

Спадарыня кажа, што сваім "катушком" у агульным сутарэньні карыстаецца рэдка, але пагаджаецца адчыніць і паказаць, як там усё выглядае. Нічога асаблівага: неахайна зробленыя перагародкі, драўляныя самаробныя дзьверы, цэмэнтная падлога. У доме, дзе жыве другі затрыманы, сутарэньні выглядаюць яшчэ горш: няма сьвятла, вільгаць і смурод.

Падвал у доме другога меркаванага тэрарыста


Сутарэньні не апячатаныя, у пад’езд таксама можна зайсьці, хаця колькі дзён таму на месцы жыхарства затрыманых дзяжурылі міліцыянты — нібыта дзеля бясьпекі, каб над сваякамі хлопцаў не ўчынілі самасуду. Цяпер міліцыі не відаць, але і сваякоў таксама: суседзі мяркуюць, што іх ці то адмыслова вывезьлі, каб захаваць таямніцу сьледзтва, ці то яны самі часова зьехалі, каб нікому не трапляць на вочы.

Тым часам у інтэрнэце зьявіліся зьвесткі пра трэцяга затрыманага ў справе 11 красавіка, які таксама жыў у Віцебску . Нехта зь мясцовых жыхароў называе імя затрыманага, а нехта распавядае, што ён на пару гадоў маладзейшы за двух затрыманых раней, але пасьпеў ужо ажаніцца, і жонка цяпер чакае дзіця. Трэці затрыманы нібыта толькі дапамагаў вырабляць выбухоўку, і затрымалі яго дзень ці два таму. Пазьней, чым "ціхманага хлопца, які нічым не запомніўся суседзям" і "таленавітага хіміка, які ў школе вучыўся на тройкі, а ў сацыяльных сетках рэгістраваўся пад прозьвішчам героя сэрыялу "Салдаты" — такім чынам у СМІ характарызуюць меркаваных вінаватых у зьдзяйсьненьні тэракту.

З журналістамі жыхары Віцебску размаўляюць усё менш ахвотна: пагрозы наконт непрыемнасьцяў на працы дзейнічаюць. Афіцыйных зьвестак пра затрыманых амаль няма: КДБ і пракуратура паведамленьні ў інтэрнэце не камэнтуюць і канкрэтных прозьвішчаў не называюць. Усю інфармацыю абяцаюць агучыць бліжэйшым часам, да моманту выстаўленьня абвінавачаньня. У адпаведнасьці з заканадаўствам, абвінавачаньне мае быць выстаўлена ў 10-дзённы тэрмін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG