Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У міліцыю выклікалі арганізатара мітынгу магілёўскіх прадпрымальнікаў


Арганізатар мітынгу магілёўскіх прадпрымальнікаў, які адбыўся на плошчы Леніна ля будынку аблвыканкаму 10 студзеня, Валадар Цурпанаў сёньня атрымаў позву ў міліцыю.


Заўтра а 14 гадзіне ён павінен зьявіцца да старшага інспэктара службы правапарадку й прафіляктыкі Ленінскага аддзелу міліцыі маёра Мажанкова як сьведка.

Валадар Цурпанаў не выключае, што пасьля гутаркі ў міліцыі яго адразу ж павязуць у суд, які пакарае яго адміністрацыйным арыштам.

“Маім зьняволеньнем магілёўскія ўлады спрабуюць зьбіць пратэстную хвалю прадпрымальнікаў супраць указа прэзыдэнта №760”, зазначыў у тэлефоннай гутарцы карэспандэнту “Свабоды” Валадар Цурпанаў.

Былога работніка прыватнай абутковай майстэрні, цяпер беспрацоўнага Валадара Цурпанава міліцыянты намагаліся арыштаваць яшчэ дзясятага студзеня непасрэдна на плошчы Леніна. Прадпрымальнікі аднак не дазволілі гэтага зрабіць.

10 студзеня на плошчу Леніна выказаць пратэст супраць указа прэзыдэнта №760 прыйшлі каля 500 прадпрымальнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG