Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму беларусаў гэтак непакоіць рост цэнаў?


Зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў апублікаваў дадзеныя новага сацыялягічнага апытаньня, праведзенага ў сьнежні. Адказваючы на пытаньне, “якія праблемы найбольш востра стаяць перад краінай і яе грамадзянамі”, 84 працэнты назвалі рост цэнаў.


Чаму, негледзячы на адносна нізкія афіцыйныя дадзеныя, інфляцыя гэтак моцна хвалюе беларускіх грамадзянаў? Магчыма, за ростам цэнаў людзі асьцерагаюцца іншых, больш сур’ёзных наступстваў? На гэтыя пытаньні адказвае сацыёляг Аляксандар Сасноў.

Цыганкоў: “У чэрвені 2006-га, падчас папярэдняга апытаньня, рост цэнаў хваляваў 60,1% апытаных, а цяпер — ужо 84,2%. За гэты жа пэрыяд на 15 працэнтаў вырасла доля тых, каго хвалюе праблема згаленьня насельніцтва (цяпер такіх 34 працэнты). 38 працэнтаў непакоіць беспрацоўе. Тым часам афіцыйная лічба інфляцыі хаця і ўзрасла, але склала за 11 месяцаў году 10 працэнтаў. Гэта не такія і драматычныя лічбы. Чаму ж людзі гэтак непакояцца? Ці яны бачаць іншую эканамічную рэальнасьць, адрозную ад афіцыйнай, ці за ростам цэнаў яны баяцца іншых больш сур'ёзных наступстваў?"

Сасноў: "Афіцыйныя лічбы росту цэнаў не зусім дакладна адпавядаюць сапраўднай інфляцыі. Бо калі лічыць рост бюджэту пражытковага мінімуму, то можна адзначыць, што ён расьце ўдвая хутчэй чым афіцыйная лічба інфляцыі. Але ж людзі набываюць тыя прадукты, якія ўваходзяць у мінімальны спажывецкі кошык, кожны дзень, і таму яны
Афіцыйныя лічбы росту цэнаў не зусім дакладна адпавядаюць сапраўднай інфляцыі
бачаць, што цэны растуць ня так, як паказваюць афіцыйныя лічбы.

Другое. На маю думку, другую нафтагазавую вайну з Расеяй беларускі рэжым прайграў. І ня толькі фактычна,але і з пункту гледжаньня піяру, грамадзкай думкі. Людзі гэта бачаць, і разумеюць, што прыйдзецца падвышаць кошты ўсіх энгэрганосьбітаў, і гэта ланцугом закране цэны на ўсе прадукты.

І трэцяе. Амаль паўгады людзей рыхтавалі да адмены льготаў, і гэта зрабілі перад самым Новым годам, так бы мовіць, падарунак такі ад улады. Гэта таксама паўплывала на тое, што людзі больш недаверліва сталі ставіцца да ўлады – напрыклад, рэйтынг Лукашэнкі зьнізіўся”.

Цыганкоў: “То бок тое, што людзей найперш хвалюе рост цэнаў – гэта адлюстроўвае ня толькі стаўленьня да канкрэтнага пытаньня інфляцыі, але і больш шырокі недавер людзей да эканамічнай палітыкі, эканамічнай пэрспэктывы Беларусі? Ці ёсьць нейкія сацыялягічныя дадзеныя, якія пацьвярджаюць такую думку?”

Сасноў: “Так. Калі год-два таму тых, хто лічыў, што эканамічны курс Беларусі правільны, было ў два разы больш за тых, хто лічыў яго няправільным, то цяпер амаль аднолькава стала і тых, і другіх. Гэта даказвае, што людзі сваю сацыяльна-эканамічную пэрспэктыву бачаць ня вельмі добра, нашмат болей пэсымістычна, чым раней”.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG