Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа – 27 сьнежня


Агляд форумаў і блогаў беларускага інтэрнэту.


На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць заяву кампаніі "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва" пра пачатак двухтыднёвага страйку прадпрымальнікаў з 1 студзеня. Камэнтары:

"Мяркую, вялікай карысьці ад гэтага ня будзе. Кансалідацыі чарговы раз не адбудзецца";

"Мне асабіста на гэты час будуць патрэбныя адно пэтарды ды майткі”;

“Толькі страйкамі трэба штосьці вырашаць, а не перамовамі”;

“Страйк – гэта спыненьне працы. А спыненьне працы – гэта і ёсьць тое, што патрабуюць (улады) ад прадпрымальнікаў”.

У суполцы minsk_by абмяркоўваюць інфармацыю сайту пасольства Рэспублікі Беларусь у Расеі пра тое, што пэнсіянэрка з Санкт-Пецярбургу даслала Аляксандру Лукашэнку на знак падтрымкі тысячу даляраў. У адказ кабета атрымала ў падарунак лядоўню “Атлант” і тэлевізар “Гарызонт”. Камэнтары:

“Браты! Нас толькi што разьвялi на халадзільнік i тэлевiзар”;

“Што адна тая бабуля... вось калі б усе расяяне скінуліся па тысячы... Нават на ўсіх “Атлантаў” ды “Гарызонтаў” не шкада!”;

“Мяне цікавіць, ці перавёў атрымальнік гэтыя грошы на рахунак спэцыяльнага дабрачыннага фонду, дзе яны павінны праляжаць месяц? Ці прыраўнаваныя гэтыя грошы да даходу з-за мяжы? Ці заплаціў атрымальнік падатак з гэтай сумы? І ці пойдзе ён у падатковую інспэкцыю, бо атрымаў даходу ў болей чым адным месцы”.

На форумах сайту Наша Ніва абмяркоўваюць заяву эканаміста Яраслава Раманчука пра тое, што беларускія чыноўнікі чакаюць эканамічнага крызісу, але не рыхтуюць рэформы, і што расейскія крэдыты ня пойдуць на ўкладаньне ў праекты, а будуць праедзеныя. Камэнтары:

“Каб жа той сп. Раманчук не казаў пра тыя крызісы так даўно, а яны ўсё не надыходзілі, дык можна было б і даць веры, але цяпер ня верыцца”;

“Крызісы – гэта заканамернасьць капіталістычнай эканомікі. Тое, што ўрад чакае крызісу, гэта добра”.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГІ”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG