Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлія Цімашэнка – прэм’ер


Дэпутаты Вярхоўнай Рады Ўкраіны прагаласавалі за прызначэньне Юліі Цімашэнкі на пасаду прэм’ер-міністра Ўкраіны.


За яе прагаласавалі 226 дэпутатаў кааліцыі. Галасаваньне праходзіла шляхам узьняцьця рук. Дэпутатаў называлі пайменна – кожны павінен быў узьняць руку і агаласіць сваю пазыцыю.

Ад галасаваньня ўстрымаўся адзін дэпутат кааліцыі – член фракцыі “Наша Ўкраіна-Народная Самаабарона” Іван Плюшч. Яшчэ адзін дэпутат ад той жа фракцыі – Іван Спадарэнка – знаходзіцца ў шпіталі.

Пасьля абвешчанага ў Радзе 30-хвіліннага перапынку Лічыльная камісія пацьвердзіла вынікі галасаваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG