Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: затрыманыя ўдзельнікі акцыі


Каля Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту каля трыццаці студэнтаў правялі акцыю супраць скасаваньня ільготаў. Яны надзьмулі балёнікі з надпісам “Льготы” і пракалолі іх.


Да студэнтаў выйшлі прадстаўнікі адміністрацыі ўнівэрсытэту і перапісалі прозьвішчы некаторых удзельнікаў акцыі. Два чалавекі затрыманая супрацоўнікамі міліцыі – Юрка Бакур і Кастусь Балагура. Іх даставілі ў адзел міліцыі Ленінскага раёну Берасьця.

Акцыю здымалі супрацоўнікі КДБ і міліцыянты ў цывільным. Студэнты мяркуюць, што праўдападобна будуць мець праблемы з вучобай, паколькі адміністрацыі вядомыя іх прозьвішчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG