Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалая Сяргеенку арыштавалі на 10 сутак


На 10 сутак арыштаваны грамадзкі актывіст Мікалай Сяргеенка. Прысуд вынесла судзьдзя суду Ленінскага раёну Менску Юлія Шумская. Актывіста абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы на адрас міліцыянтаў у офісе Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў 6 сьнежня.


Мікалай Сяргеенка сваёй віны не прызнаў. 6 сьнежня ён знаходзіўся ў офісе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Напярэдадні сюды прывезьлі ўлёткі, якія заклікалі прадпрымальнікаў прыйсьці 10 сьнежня на мітынг на Кастрычніцкую плошчу. Раптам у офіс уварваліся супрацоўнікі міліцыі: улёткі канфіскавалі, прысутных павезьлі ў Ленінскі райаддзел міліцыі нібыта дзеля высьвятленьня асобаў.

Сказалі, што ў іх падазрэньні, нібыта я зрабіў крымінальнае злачынства ...
“Я кажу: добра, у мяне ёсьць пашпарт. Вось, глядзіце. Але яны сказалі, што ў іх падазрэньні, нібыта я зрабіў крымінальнае злачынства, і таксама адвезьлі мяне ў міліцыю”, — распавёў Мікалай Сяргеенка. Паводле актывіста, у райаддзеле міліцыі на яго і лідэра прафсаюзу прадпрымальнікаў Аляксандра Макаева склалі пратаколы: нібыта яны брыдкасловілі на адрас міліцыянтаў.

“Гэта хлусьня”, — заявіў Мікалай Сяргеенка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG