Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі спыняюць перамовы з урадам


Лідэры прадпрымальніцкага руху ня пойдуць на перамовы на знак пратэсту супраць рэпрэсіяў. Сустрэча з прадстаўнікамі ўраду была заплянаваная на 19 сьнежня.


16.10
Віктар Калей арыштаваны на 10 сутак.

15.15
Віктар Крываль з Узды арыштаваны на 15 сутак. Алесь Макаеў атрымаў 7 сутак арышту. Заўтра Макаева з турмы на Аркэсьціна прывязуць у суд Ленінскага раёна. Яго будуць судзіць паводле пратаколу, які міліцыянты склалі на мінулым тыдні, нібыта, за нецэнзурную лаянку.

14:00
Віктара Гарбачова пакаралі арыштам на 15 сутак.

12:30 Пачаліся судовыя паседжаньні. Старшыня суду Самасейка будзе разглядаць Аляксандра Цацуры, а судзьдзя Бычко будзе судзіць Віктара Івашкевіча.

12:00 У суд Цэнтральнага раёну Менску прывезьлі моладзевага актывіста Барыса Гарэцкага, намесьніка кіраўніка Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, актывістаў прадпрымальніцкага руху Віктара Калея, Віктара Гарбачова і грамадзкую актывістку Крысьціну Шацікаву.

Усіх затрымалі 10 сьнежня ў пасьля акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.

У судзе Маскоўскага раёну пачалі судзіць лідэра прадпрымальніцкага руху Аляксандра Макаева. Яго вінавацяць нецэнзурнай лаянцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG