Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі гарвыканкам забараніў мітынг і пікеты


Гомельскі гарвыканкам ня даў дазволу на правядзеньне 33 сацыяльных пікетаў, замоўленых на 16 сьнежня ў розных месцах абласнога цэнтру.

У рашэньні гарвыканкаму, падпісаным яго старшынём Аляксандарам Бяляевым, гаворыцца, што пісьмовыя абавязацельствы заяўнікаў “не ўтрымліваюць парадку арганізацыі й правядзеньня масавага мерапрыемства”.
На гэтай жа падставе гарвыканкам забараніў Васілю Палякову й Уладзімеру Сякерку праводзіць мітынг супраць сацыяльнай палітыкі ўладаў і адмены ільготаў грамадзянам Беларусі.
Тым часам ва ўсіх чатырох раёнах Гомеля ў паштовых скрынках гараджанаў зьявіліся ўлёткі пра замову 16 сьнежня мітынгу на вуліцы Юбілейнай, 48.
Падчас мітынгу меўся весьціся збор подпісаў пад зваротам у парлямэнт з патрабаваньнем захаваць ільготы сацыяльна неабароненым групам насельніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG