Пра мэты візыту Аляксандра Мілінкевіча ў Маскву не паведамляюць нават у штабе адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары. Вось, што, напрыклад, адказаў на тэлефанаваньне карэспандэнта Радыё Свабода Аляксандр Дабравольскі”.
(Дабравольскі: ) “Я ня маю інфармацыі. Я не крыўлю душою. Ня маю і ўсё”.
Тэлефон Аляксандра Казуліна таксама заставаўся ўчора за межамі для выкліку. Спрабую атрымаць інфармацыю ў паплечніка палітыка Мечыслава Грыба.
(Грыб: ) “Сам прыедзе – раскажа. Ён паехаў не ў адпаведнасьці з выбарамі. Вось і ўсё”.
(Карэспандэнт: ) “Большую дасьведчанасьць пра дэсант беларускіх палітыкаў у Маскве выказаў кіраўнік аддзелу спэцпраектаў расейскай тэлекампаніі “Першы канал” Павал Шарамет”.
(Шарамет: ) “Сапраўды, і Мілінкевіч, і Казулін, і Фралоў знаходзяцца ў Маскве. Наколькі мне вядома, у кожнага з гэтых палітыкаў самастойныя праграмы. Казулін у Маскве будзе два дні, у яго розныя сустрэчы. У Мілінкевіча - сустрэчы ў партыі “Яблыка”, у Саюзе правых сілаў, з прадстаўнікамі беларускае дыяспары Масквы. А Фралоў прыехаў на мерапрыемства, якое плянавалася Фондам эфэктыўнай палітыкі. Мелася на ўвазе, што беларускія палітыкі – афіцыйныя і дэмакратычныя – сустрэнуцца і абмяркуюць вынікі палітычнага году. Але, гэтая сустрэча перанесеная на студзень. Я лічу, што гэтыя кантакты маюць карысьць. Яны аслабляюць галоўны аргумэнт Лукашэнкі: што Масква робіць стаўку толькі на яго і больш ні з кім маскоўскія палітыкі размаўляць ня жадаюць”.
(Карэспандэнт: ) “За камэнтарам да паездкі беларускіх палітыкаў у Маскву я зьвярнуўся да Уладзімера Ганчарыка. У 2001 годзе ён быў адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкіх выбарах”.
(Ганчарык: ) “Па-першае, трэба каб іх ведалі ня толькі ў Маскве, але і ў іншых краінах. Мусяць зьвярнуць на сябе ўвагу, зыходзячы ня толькі з гэтых выбараў, але і пра будучае трэба дбаць. Тым больш, што ў некаторых зь іх ёсьць пэрспэктыва. А што наконт падтрымкі, то калі гаварыць пра гэтыя выбары, то яна даволі кволая. А на будучае трэба працаваць. Кантакты ў палітычных колах, сустрэчы зь пэўнымі дзеячамі мусяць быць. Ёсьць многа здаровых сілаў, якія разумеюць, што Лукашэнка – гэта ўчарашні дзень для Беларусі і трэба думаць на пэрспэктыву. Яны разумеюць, што патрэбныя новыя стасункі, новыя асобы. І такіх людзей у Маскве шмат”.