Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 28 лістапада


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Камуніст”, 1935 год:

“Народны камісарыят мясцовай прамысловасці разам з Беларускім філіялам агітэскадрыльі імя Максіма Горкага з 10 снежня арганізуюць бальшы агітрэйс у буйнейшыя прамысловыя цэнтры рэспублікі. Мэта агітрэйсу — растлумачэнне і папулярызацыя матэрыялаў усесаюзнай нарады стаханаўцаў, практычная дапамога ў разгортванні стаханаўскага руху на прадпрыемствах Наркаммясцпрома і праверка падрыхтоўкі прадпрыемстваў да 1936 года… На месцах будзе арганізавана катанне стаханаўцаў на самалётах”.

“Сталинская молодёжь”, 1955 год. Нехта Г.Стэфанскі крытыкуе:

“Можа падацца дзіўным, але Саюз кампазытараў Беларусі выглядае абыякавым да халтуры і пошласьці ў музыцы. Сапраўды, дзе палымяныя выступы, дзе баявыя, палкія артыкулы, лекцыі і гутаркі на музычна-выхаваўчыя тэмы кампазытараў і музыказнаўцаў, скіраваныя супраць халтуры і пошласьці, якія выкрываюць дылетанцтва, расплюшчваюць моладзі вочы на шкоднасьць чужой нам ідэалёгіі музыкі? Нічога гэтага няма. Народ любіць вясёлую музыку, дакладныя рытмам і лёгкія для ўспрыманьня творы эстраднага жанру. Аднак беларускія кампазытары чамусьці пагарджаюць стварэньнем музычных нумароў для эстрадных аркестраў і выканаўцаў”.

“Народная газета”, 1995 год. Алена Малочка пра сустрэчу А.Лукашэнкі з творчай інтэлігенцыяй:

“Не абышлося без імправізацыі. Усіх даўно цікавіць, хто зойме месца міністра культуры рэспублікі. Пра гэта адкрыта спытаў Прэзыдэнта рэжысэр В.Масьлюк. Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка прапанаваў… выбраць чалавека на гэтую пасаду тут жа, проста на сустрэчы, дзеля чаго тым, хто сабраўся, імгненна раздалі паперу для тайнага галасаваньня. На гэтым пытаньне аб новым міністру, натуральна, было вычарпана. Наагул, думаю, творчая інтэлігенцыя засталася задаволеная сустрэчай з кіраўніком дзяржавы: ёй далі магчымасьць шчыра выказацца аб праблемах, а потым накармілі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG