Аляксандар Лукашэнка 26 кастрычніка правёў адмысловую нараду ў справе мэтазгоднасьці будаўніцтва ў Менску адной з самых высокіх у сьвеце тэлевежаў. Было вырашана, што канчатковы вэрдыкт у гэтым пытаньні будзе агучаны ў сярэдзіне студзеня наступнага году. Аднак Беларускі дзяржаўны радыёвяшчальны перадаючы цэнтар ня стаў чакаць наступнага году і абвясьціў тэндэр ужо зараз, літаральна праз два тыдні пасьля нарады ў кіраўніка краіны.
Па тлумачэньні я зьвярнуўся ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, якому падпарадкаваны перадаючы цэнтар. Гаворыць прадстаўніца міністэрства Натальля Аляшкевіч.
(Аляшкевіч: ) “Вы зьвяртайцеся наўпрост у радыёвяшчальны перадаючы цэнтар, таму што гэта ж яны абвяшчалі тэндар. А ў нас на сёньняшні дзень няма ніякіх дакумэнтаў, якімі штосьці было б акрэсьлена і падпісана. Усё рыхтуецца, усё на стадыі ўзгадненьня”.
У тэхнічным аддзеле Дзяржаўнага радыёвяшчальнага перадаючага цэнтру далі зразумець, што бліжэйшым часам ніякіх падрабязнасьцяў тэндэру тут разгалошваць ніхто не зьбіраецца.
(Супрацоўніца цэнтру: ) “Мне дырэктар сказаў, што інтэрвію пакуль мы не даём. Увогуле ніякіх інтэрвію прэсе”.
У 1998 годзе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ўжо правяло тэндэр на праект тэлевежы. Тады больш чым з двух дзесятку прапановаў экспэртная камісія аддала перавагу працы беларускага архітэктара Віктара Крамарэнкі, які ўжо выконваў шэраг дзяржаўных замоваў.
У ягоным актыве стэла “Горад-герой Мінск”, будынкі чыгуначнага вакзалу і Нацыянальнай бібліятэкі. Аднак і сам архітэктар не выключае: нягледзячы на фармальную перамогу, вынікі таго конкурсу могуць быць перагледжаныя.
(Крамарэнка: ) “Разам з тым, тэндэр не адбыўся. Чаму? Таму што вынікам тэндэру павінна зьявіцца прысуджэньне першага месца з правам распрацоўкі і будаўніцтва. Гэта вынік тэндэру. Але ў зьвязку з тым, што на той момант не вырашаліся праблемы фінансавыя, журы тэндэру і кіраўніцтва Міністэрства сувязі не змагло падвесьці вынікі, бо не было сродкаў. Але, разам з тым, экспэртнай камісіяй быў вылучаны беларускі праект пад умоўнай назвай “Папараць-кветка”.
Спадар Крамарэнка гэтаксама расказаў, што, хутчэй за ўсё, будаўнічыя і мантажныя працы на ўзьвядзеньні тэлевежы будуць весьці расейскія спэцыялісты, якія маюць адпаведны досьвед. Пра тое, што тэлевежа будзе ўзводзіцца сіламі замежных спэцыялістаў, ускосна даў зразумець і Аляксандар Лукашэнка. 26 кастрычніка, у часе адмысловай нарады ў пытаньнях тэлевежы, ён абураўся: маўляў, беларускія будаўнікі “…так і не навучыліся ўзводзіць прыгожыя архітэктурныя помнікі”, і могуць заліваць хіба што падмуркі.
Разам з тым, спэцыялісты кажуць, што аб’ектыўнай неабходнасьці ў чарговым фінансаёмістым праекце такога кшталту не існуе. Сучасныя тэхналёгіі разьвіваюцца такім чынам, што перадача тэлесыгналу зь вялікай вышыні не патрабуецца. Цяпер гэта робіцца сродкамі спадарожнікавай сувязі, з дапамогай кабэльных сеткаў і з выкарыстаньнем інтэрнэт-тэхналёгій. Тэлевежу можна ў лепшым выпадку разглядаць як архітэктурны помнік.