Перад пачаткам паседжаньня Рады міністраў замежных справаў Эўразьвязу чакалася, што аб ніякіх санкцыях супраць Беларусі заяўлена ня будзе. Аднак падкрэсьлівалася, што калі прэзыдэнцкія выбары 2006 году будуць непразрыстыя і несвабодныя, тады сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу, будзе пашыраны.
Прэсавая сакратарка Эўрапейскай камісіі Эма Ўдвін заявіла нашаму карэспандэнту:
(Удвін: ) “Гадзіннае абмеркаваньне ў Радзе міністраў замежных справаў адбівае важнасьць беларускай праблемы для Эўразьвязу. З дыскусіі стане ясна, што мы хочам бачыць у Беларусі напярэдадні выбараў. Роўнае стаўленьне да ўсіх кандыдатаў, станоўчы адказ на магчымасьць місіі міжнародных назіральнікаў ад АБСЭ – гэта некаторыя рэчы, якія мы хацелі б бачыць у працэсе падрыхтоўкі да выбараў”.
Іншы брусэльскі чыноўнік, які згадзіўся гаварыць з нашым карэспандэнтам на ўмовах ананімнасьці, заявіў, што становішча ў Беларусі цяпер зьяўляецца галоўнай зьнешнепалітычнай праблемай Эўразьвязу.
Гэты чыноўнік таксама сказаў, што перамяшчэньне Беларусі на высокае месца ў сьпісе праблемаў Эўразьвязу адбылося дзякуючы брытанскаму старшынёўству ў Зьвязе.
Многія дыпляматы заяўляюць, што ў Эўразьвязе шырацца заклікі прымяніць у дачыненьні Менску больш жорсткі націск. Асабліва настойвае на гэтым Польшча. Аднак пераважае пункт гледжаньня, што з карнымі захадамі трэба пачакаць. Эма Ўдвін заявіла:
(Удвін: ) “Краіны-сябры Зьвязу павінны абмеркаваць, наколькі яны гатовыя да далейшых абмежавальных захадаў, прымаючы пад увагу, што мы заўсёды былі супраць шырокіх эканамічных санкцыяў, якія могуць адбіцца на насельніцтве – а з народам Беларусі ў нас канфлікту няма. Любыя захады хутчэй павінны быць накіраваныя на тых, хто нясе адказнасьць за цяперашняе становішча. Мы спадзяемся, што прычын для жорсткіх санкцыяў ня будзе, і што міжнародныя стандарты будуць паважацца ў Беларусі так, як гэтага заслугоўвае яе народ”.
Да цяперашняй забароны на ўезд у краіны Эўразьвязу Польшча актыўна прапануе дадаць яшчэ пяць асобаў, адказных за перасьлед нацыянальных меншасьцяў у Беларусі, у тым ліку Саюзу палякаў.
Эўразьвяз таксама пераглядзеў мэханізм грашовай дапамогі Беларусі. Пры прыняцьці бюджэту на 2007-2013 гады было вырашана, што большая частка грошай, выдаткаваных на дапамогу Беларусі, будзе выкарыстана на праграмы, якія не патрабуюць кансультацыяў зь цяперашнім беларускім урадам.