Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як успрынялі перамогу Качыньскага польскія актывісты ў Беларусі?


Сяргей Астраўцоў, Горадня У час перадвыбарчай кампаніі ў Польшчы на канфлікт вакол Саюзу палякаў Беларусі адгукнуліся партыі абодвух лідэраў прэзыдэнцкай гонкі—“Закон і справядлівасьць” Леха Качынскага і “Грамадзянская плятформа” Дональда Туска. З аднаго боку, яны падтрымалі дэмакратычна абранае кіраўніцтва СПБ на чале з Анжалікай Борыс, з другога – выкарысталі сытуацыю ў сваіх мэтах, набраўшы, дзякуючы гэтаму, дадатковыя галасы.

Ніхто не бярэцца рабіць канкрэтныя прагнозы наконт дачыненьняў паміж Варшавай і Менскам. Тым жа часам у Саюзе палякаў — і ў афіцыйным, і ў тым, які беларускія ўлады не прызнаюць, мала хто можа сумнявацца, што польскія ўлады і надалей ня будуць упускаць у сваю краіну тых дзеячаў, хто дапамагаў беларускім уладам вярнуць кантроль над Саюзам палякаў. Анджэя Пісальніка пракуратура нядаўна папярэдзіла, што ён ня мае права называцца галоўным рэдактарам газэты “Glos znad Niemna”. Ён лічыць малаверагоднымі кампрамісы паміж Варшавай і Менскам.

(Пісальнік:) “На мой погляд, гэты прэзыдэнт, якога цяпер палякі абралі ў Польшчы, ён будзе вызначацца большай пасьлядоўнасьцю ў тым, робіць. Гэта няблага, бо калі б зараз разгледзіць варыянт нейкіх кампрамісаў, Аляксандар Лукашэнка і ягоная ўлада зноў жэст добрай волі ўспрынялі б як слабасьць партнэра. У гэтую пастку трапляць чарговы раз нельга, так я мяркую”.

Анджэй Пісальнік мяркуе, што людзі, якія ганілі польскіх дыпляматаў, Польшчу, дапамагалі праводзіць уладам паўторны 6-ы зьезд Саюзу палякаў, маглі б рэабілітаваць сябе, каб, напрыклад, публічна прызналіся, што рабілі гэта пад ціскам уладаў ці спэцслужбаў. Але ніхто так пакуль не зрабіў. Віктар Кручкоўскі з Ваўкавыску, якога не пусьцілі ў Польшчу, апублікаваў у мясцовай газэце артыкул, у якім у духу Беларускага тэлебачаньня крытыкуецца палітыка польскай дзяржавы.

Адным зь першых ня трапіў у Польшчу і галоўны рэдактар “Glosu znad Niemna”, выдаванага афіцыйным Саюзам палякаў Анджэй Дубікоўскі. Ён сказаў мне, што ня можа камэнтаваць гэтую забарону для іншых дзеячаў, а гаворыць толькі за сябе.

(Дубікоўскі:) “Мяне не пусьцілі, у мяне афіцыйная забарона на ўезд у Польшчу. А што мне ўляпілі—гэта ўсё мае сябры, зь якімі я столькі год прапрацаваў і якіх калісьці нават цаніў і лічыў пачцівымі людзьмі. Я б ніколі ў жыцьці ня здолеў бы так учыніць. Ні за якія грошы і ні за якія залатыя горы. А што датычыць забароны, дык да вашага ведама, забарону атрымалі вельмі многа людзей”.

Анджэй Дубікоўскі лічыць, што калі-небудзь усё памяняецца. Хаця, зноў-такі, калі гэта можа адбыцца — прагназаваць не бярэцца. Некаторыя з афіцыйнага Саюзу палякаў схільны называць такую забарону ледзьве не “жалезнай заслонай”, іншыя стараюцца разважаць без эмоцыяў. Маўляў, чаму яны павінны былі езьдзіць і прасіць грошы на сваю дзейнасьць у замежнай краіне? Цяперашняя сытуацыя павінна прымусіць беларускія ўлады дапамагаць нацыянальным меншасьцям, як гэта робіцца ў іншых эўрапейскіх краінах, у той жа Польшчы — у дачыненьні да тамтэйшых беларусаў. Мы грамадзяне Беларусі польскага паходжаньня і павінны разьлічваць на яе падтрымку, не зважаючы асабліва на палітычныя зьмены ў Польшчы, — мне даводзілася чуць і такое меркаваньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG