Напачатку жніўня артыкул “Час выкідаць граблі” расейскае выданьне “Новая газета” надрукавала з пытаньнем “Ці адбудзецца рэвалюцыя ў Беларусі?”. У артыкуле журналістка Ірына Халіп аналізавала сытуацыю ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі. Аўтарка артыкулу зрабіла выснову, што беларуская ўлада зьменіцца ў выніку вулічнай рэвалюцыі.
Пракуратура кваліфікавала выказваньні журналісткі як заклікі да дэстабілізацыі грамадзкага парадку й зьмены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь неправавымі сродкамі. Ірыну Халіп выклікалі ў аддзел нагляду за захаваньнем канстытуцыйных правоў грамадзянаў Рэспубліканскай пракуратуры і там зачыталі папярэджаньне.
На думку Ірыны Халіп гэтая сытуацыя ёсьць пацьвярджэньнем высноваў артыкулу.
(Халіп: ) “Маё папярэджаньне вельмі красамоўна сьведчыць аб тым, што ўлада сама вельмі добра ведае, як і калі яна будзе зьмяняцца. Я проста агучыла тое, што ведаюць ужо ўсе. Вельмі шкада, што супрацоўнікі беларускай пракуратуры ня вельмі неадукаваныя. Нікому зь іх у галаву не прыйдзе вынесьці папярэджаньне, напрыклад, “Нью-Ёрк Таймс”, альбо “Вашынгтон Пост”. А вось публікацыі ў расейскай прэсе выклікаюць у іх вельмі моцную рэакцыю.”
Ірына Халіп атрымала першае папярэджаньне за сваю публікацыю. Раней пракуратура распачынала крымінальныя справы. Журналістку выклікалі, размаўлялі зь ёй, але ўсё абыходзілася без нэгатыўных наступстваў.
Супрацоўнік аддзелу Сьвятаслаў Гарэлік папярэдзіў журналістку аб тым, што ў выпадку публікацыі новых артыкулаў з падобнымі выказваньнямі, пракуратура будзе кваліфікаваць іх як заклікі да гвалтоўнай зьмены ўлады. Паводле крымінальнага кодэксу, за гэта прадугледжана пакараньне пазбаўленьнем волі тэрмінам ад аднаго да пяці гадоў.
***
У 2002 годзе была распачатая крымінальная справа наконт артыкулу Халіп “Аўганскія харты" ("Афганские борзые") ў газэце “БДГ. Для служебного пользования”. Публікацыя ўтрымлівала абвінавачваньні на адрас тагачаснага генэральнага пракурора, цяперашняга кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Віктара Шэймана.
У лістападзе 2004 году Халіп выклікалі ў пракуратуру за публікацыі ў расейскай “Новой газете”, прысьвечаныя парушэньням закону падчас леташніх парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму.
Сёлета Ірына Халіп і газэта "БДГ" былі прысуджаныя да буйных штрафаў па абвінавачваньні ў абразе гонару і годнасьці Аркадзя Мара, журналіста з ЗША, які надрукаваў у сваёй газэце цыкль хвалебных публікацыяў пра Аляксандра Лукашэнку.