Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва і Польшча ўзгадняюць палітыку да Беларусі


Тацяна Поклад, Вільня Прэм''ер-міністар Літвы Альгірдас Бразаўскас сёньня у інтэрвію літоўскаму радыё сказаў, што пагадненьне Польшчы і Літвы каардынаваць палітыку у дачыненьні да Беларусі не зьяўляецца змовай супраць суседкі.

Дыпляматычная палітыка Літвы, як адзначыў сёньня Бразаўскас у інтэрвію для літоўскага радыё "Žinių radijas" (незалежнае радыё навінаў), не накіраваная супроць суседкі Беларусі і не ужывае ніякіх сродкаў дзеля дэманстрацыі агрэсіі. Аднак ўсе дзяржавы Эўразьвязу “лічаць, што у Беларусі маюць паляпшацца прынцыпы кіраваньня дэмакратычнай краіны” і што усе у Эўразьвязе зацікаўленыя, каб людзі у Беларусі жылі, як і уся Эўропа.

(Бразаўскас:) “Учора (у сераду) мне тэлефанаваў прэм''ер-міністар Польшчы Марэк Бэлька і мы дамовіліся папросту кансультавацца між сабой, калі будуць якія дзеяньні альбо рашэньні адносна палітыкі у дачыненьні да Беларусі. Папросту кансультавацца, няма тут ніякай змовы.”

Паводле літоўскага прэм''ера, да такога карыснага рашэньня далучылася і Латвія, але гэта “не робіцца у агрэсіўнай форме супраць Беларусі.”

Літоўскі прэм''ер сказаў, што Літва зацікаўленая у добрасуседзкіх дачыненьнях зь Беларусьсю і дзеля эканамічных прычынаў, асабліва дзеля Клайпедзкага порту, праз які перавозяцца беларускія грузы.

(Бразаўскас:) “Эканамічна таксама зацікаўленыя таму, што клайпедзкі порт цікавіць Беларусь. Яе эканоміка вялікая, шмат прадукцыі экспартуецца праз Клайпедзкі порт. Пагадненьні з эканамічнай сфэры дзейнічаюць, выконваюцца, і могуць прынесьці яшчэ большую карысьць Літве”.

Літоўскі прэм''ер выказаў спадзеў, што у будучыні Літва здолее спалучаць пытаньні замежнай палітыкі з інтарэсамі эканомікі і людзей, хаця “жыцьцё ёсьць жыцьцё, і яно заўсёды дыктуе, якія маюць быць дзеяньні.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG