Я знаходжуся блізу таго месца, якое ў Маларыцкім раёне называюць другім Чарнобылем. Гэта могільнік радыяактыўнай глебы. Адсюль да Берасьця блізу 20 кілямэтраў.
З вартавой будкі выйшаў малады хлопец, набліжаецца да мяне:
(Карэспандэнт: ) “Месца адмыслова ахоўваецца?”
(Вартаўнік: ) “Так, яно будзе ахоўвацца”.
(Карэспандэнт: ) “А вы тут чым займаецеся?”
(Вартаўнік: ) “Ладзім агароджу, слупы ўкапваем, а пасьля нацягнем дрот”.
(Карэспандэнт: ) “Вы гэта робіце ў адмысловай вопратцы, ці ў тым, што ёсьць?”
(Вартаўнік: ) “Ёсьць у нас працоўная форма — спэцоўкі”.
(Карэспандэнт: ) “Ці ня страшна працаваць ад таго, што тут радыяцыя?”
(Вартаўнік: ) “Яна тут закапаная і нікуды не выходзіць”.
(Карэспандэнт: ) “Ці вядома вам, які тут радыяцыйны фон?”
(Вартаўнік: ) “Ня ведаю. Каб ведаць, трэба мець дазымэтры. А прылады ў майстроў”.
Некалькі гадоў таму ў Берасьце прыехала група турыстаў зь Японіі. На вакзале адзін зь іх выпадкова ўключыў дазымэтар. Ад пабачанага вочы ў яго палезьлі на лоб. Аказалася, што ў цэнтры гораду радыяцыйны фон перавышае бясьпечную норму ў сотні разоў. Пазьней высьветлілася, што ў 1950-я гады на чыгуначнай станцыі Берасьця знаходзіліся дзьве плятформы, дзе экспартаваную з Заходняй Эўропы ўранавую руду перагружалі з вузкакалейных у шырокакалейныя вагоны. Частка радыяактыўнага грузу прасыпалася на зямлю.
Улады вырашылі зьліквідаваць радыяактыўныя плямы ў цэнтры гораду. Спачатку мэтровы слой глебы хацелі вывезьці ў чарнобыльскую зону. Аднак празь нястачу сродкаў могільнік вырашылі будаваць пад бокам — на мяжы Маларыцкага і Берасьцейскага раёнаў, непадалёк ад гарадзкой звалкі.
Дэпутат Маларыцкага райсавету Ўладзімер Малей неаднойчы наведваўся ў прылеглыя да аб’екту вёскі. Ён тлумачыў людзям, якая небясьпека пагражае ім.
(Малей: ) “Летась 25 красавіка мы правялі сход жыхароў вёскі Струга. Яны падтрымалі ідэю правядзеньня мясцовага рэфэрэндуму, каб не дазволіць захаваць радыяактыўны грунт. Улада збаялася гэтага мерапрыемства. І пачала хуценька рыхтаваць дарогі пад’езду да гэтага могільніка. 20 траўня яны ўжо павезьлі радыяцыйную зямлю. І ўжо не было сэнсу праводзіць мерапрыемствы”.
(Карэспандэнт: ) “Ці небясьпечны гэта аб’ект?”
(Малей: ) “У мяне ёсьць праект гэтага могільніка. Ад пачатку тэхналёгія будаўніцтва была такая: паўмэтра глею, пасьля кладзецца стужка, пасьля забруджаная зямля, глей, стужка і мэтар чыстага пяску. А на паверхні засейваецца трава. Але пасьля паглядзелі, што гэта вымагае вялікіх грошай. Яны прыбралі стужкі. Забруджаная зямля ляжыць між глеем. Атрымліваецца, што небясьпека існуе”.
Разам з Уладзімерам Малеем мы наведваемся ў вёску Струга. Адразу едзем у той канец паселішча, які бліжэй да могільніка. Спыняемся ля двух жыхарак. З выгляду можна меркаваць, што ім далёка за семдзесят.
(Першая бабулька: ) “Мы зараз тут усе падохнем!”
(Карэспандэнт: ) “А колькі ад вас да могільніка?”
(Другая бабулька: ) “Тры кілямэтры”.
(Карэспандэнт: ) “Калі рабілі гэты могільнік, у вас пыталіся?”
(Другая бабулька: ) “Ніхто ў нас не пытаўся! У старых трупаў не пытаюцца. Яны пра нас нічога і не думаюць. Падыхай дый усё!”
(Першая бабулька: ) “Вы ўсё адно нічога ня зробіце. Той могільнік ужо ёсьць і будзе”.
(Карэспандэнт: ) “Хто-небудзь ведае, якая тут радыяцыя?”
(Другая бабулька: ) “Ніхто гэтага ня ведае!”
(Карэспандэнт: ) “А вам бы было цікава?”
(Другая бабулька: ) “Натуральна. Але нас ніхто не правярае. Патравілі нас і ўсё тут!”
(Карэспандэнт: ) “А што ў вас з мэдыцынай?”
(Другая бабулька: ) “Да лекара 5 кілямэтраў”.
(Карэспандэнт: ) “А яны да вас самі сюды прыяжджаюць?”
(Другая бабулька: ) “Ніколі! Як захварэеш, што хочаш, тое і рабі. Хоць ты падыхай на тым ложку!”
Патрабаваньне правесьці рэфэрэндум улады Маларыцкага раёну праігнаравалі. На вэртыкаль не падзейнічалі ні дэпутацкія запыты спадара Малея, ні звароты вяскоўцаў.
80-гадовая Еўдакія Раманюк лічыць сябе адной з самых адукаваных у Струзе. У маленстве яна пачынала адукоўвацца ў польскай школе, працягнула ў нямецкай, а скончыла ў савецкай. Працавала паштаркай. Мела магчымасьць чытаць газэты ды часопісы — такім чынам назапашвала веды.
А пад старасьць у спадарыні Еўдакіі прачнуўся літаратурны талент. Яна нават верш пра могільнік напісала. Прадэклямавала свой твор раённым чыноўнікам, аднак і гэта не дапамагло.
(Раманюк: ) “Верасок зацветает — какая ж благодать! Солнышко светит, и пчелки летят. Солнышко светит, и пчелки летят, Но тут же могильник — Никому не понять! Проснись, Ярославич, Вскочи на коня! Топчи же могильник — Не бойся огня! Мы рабілі сход і казалі, што мы ўсе супраць. Але яны ўсё адно яго тут зрабілі. Ніхто нас не паслухаў. А могільнік той знаходзіцца ля лецішчаў. Дачнікі сваіх хатаў павыракаліся. А ў нас тут жа нічога няма. Аўтобус ня ходзіць. Нават тэлефона няма. Яны дрот праз чыгунку ня могуць перакінуць, вось яго і ня ставяць. Тут нічога чалавечага, мы толькі выжываем”.
Бальшыня насельніцтва Стругі — пэнсіянэры. Моладзь пазьяжджала ў блізкі абласны цэнтар. Дзеці тут ёсьць толькі ў лічаных сем’ях. Струга — “непэрспэктыўная вёска”. Да згаданых праблемаў з тэлефонам і аўтобусам маладая маці Кацярына дадае яшчэ некалькі:
(Кацярына: ) “Вада ўся ржавая. Яна такая жоўтая, што піць немагчыма. Да школы ў нас далёка — 5 кілямэтраў”.
(Карэспандэнт: ) “Дзяцей аўтобус забірае?”
(Кацярына: ) “Не, самі іх давозім. А ўзімку такая праблема бывае: дарогі ня чысьцяць, і я не магу дзяцей давезьці”.
(Карэспандэнт: ) “Прайшоў год, як зьявіўся могільнік. Ці адбываюцца ў людзей нейкія зьмены са здароўем?”
(Кацярына: ) “Вазіла дзяцей на праверку ў Маларыту. У іх павялічаная шчытападобная залоза. Раней такога не было, а цяпер ёсьць. І ў мяне яна павялічаная. Мэдыкі ня кажуць, ад чаго гэта. Толькі раяць піць таблеткі. Але яны не дапамагаюць — усё адно баліць, калі глытаеш”.
(Карэспандэнт: ) “А пераехаць куды далей ад могільніка ня думалі?”
(Кацярына: ) “А куды тут пераяжджаць? Мы пабудавалі цагляны дом. Каб вы ведалі, колькі мы ў хату грошай уклалі!”
Жыхары Стругі зьмірыліся з тым, што пад іхным бокам зьявіўся радыяактыўны могільнік. Пасьля няўдалай спробы зладзіць рэфэрэндум яны згубілі ўсялякае жаданьне да супраціву. Ад вяскоўцаў можна пачуць такое: “Калі дэпутат нам не дапамог, то ў нас саміх дакладна нічога не атрымаецца”.
Заціхлая было Струга самым блізкім часам можа ўсхвалявацца ізноў. Расфармоўваюць тутэйшую калектыўную гаспадарку. Зямлю бярэ ў арэнду прыватнік. У Маларыцкім райвыканкаме рады, бо збываюць са свайго балянсу стратнае прадпрыемства.
У пэнсіянэраў жа аптымізму няма зусім. Яны ў разгубленасьці, бо нават не ўяўляюць, да каго цяпер зьвяртацца па дапамогу.
На адной з вуліцаў я напаткаў пэнсіянэрку Любоў Касянюк. І ў нас адбылася такая размова:
(Касянюк: ) “А якое тут жыцьцё?! Усё робім сваімі рукамі. Чорт ведае што робіцца! Жывем адным днём: сёньня добра, а на заўтра як Бог дасьць”.
(Карэспандэнт: ) “Няўжо калгас нічым не дапамагае?”
(Касянюк: ) “Наш калгас прадаюць арандатару. Нас пугай заганялі ў калгас. А цяпер з пугай наш калгас забіраюць. Маларыта цяпер стала рогам, каб прадаць калгас. А як мы будзем тут жыць, калі мы яго прадамо? Арандатар працуе толькі для сябе. Арандатар ад пэнсіянэраў адмовіўся адразу. І куды нам, старым, падзецца”.
(Карэспандэнт: ) “Калі ўтваралі калгас, у людзей забіралі маёмасьць. Значыць, калі калгас ліквідоўваюць, частку маёмасьці мусяць аддаць. Вам нешта аддалі?”
(Касянюк: ) “Наш калгас перарабілі на каапэратыў. Яны нам далі долю — тое, што я зарабіла ў калгасе. У мяне нават дакумэнты на яе ёсьць. Калі прадавалі калгас арандатару, маларыцкі начальнічак сказаў: то была памылка, што нам далі тыя дакумэнты. Нам паводле тых дакумэнтаў нічога не даюць. Толькі паперка на руках! А цяпер арандатар настойвае, каб мы гэтую долю аддалі яму. Навошта? Значыць, ён нашы грошы атрымае!”
Чыноўнікі Маларыцкага райвыканкаму — асобы ня надта кантактныя. Хацелася пачуць іхны пункт гледжаньня на існаваньне радыяактыўнага могільніка і на пэрспэктывы тутэйшай калектыўнай гаспадаркі.
Кіраўнік аддзелу ідэалягічнай працы з насельніцтвам у адпачынку. А намесьнік старшыні райвыканкаму адмовіўся гаварыць на дыктафон. Пры гэтым ён спаслаўся на сваю занятасьць і запатрабаваў даслаць пытаньні ў пісьмовым выглядзе — маўляў, цягам некалькіх дзён я зь імі пазнаёмлюся і, можа быць, знайду час, каб адказаць.