Новае на жніве – актывізацыя прапаганды. У калгасе “Чырвоная зьмена” Любанскага раёну тром маладым мэханізатарам прама ў полі выдалі так званыя партбілеты БРСМ. У запале ўрачыстасьці чыноўнік зь Менску Ігар Лінкін заклікаў земляробаў паклапаціцца і пра "хлеб" для апазыцыі.
(Лінкін: ) “Вось і стартавала нашая акцыя! Гэтыя маладыя хлопцы, якія атрымалі білет, стануць героямі Беларусі! Хлеб патрэбен рабочаму, інтэлігенту і нават апазыцыянэру”.
Паводле апошніх заяваў Мінсельгасхарчу, сёлета сасьпеў ураджай ня горшы, чым летась – на ўзроўні 6 мільёнаў тон. Спэцыялісты адзначаюць, што і ў гэты сэзон перакачавала праблема слабай тэхнічнай аснашчанасьці. Паводле генэральнага дырэктара таварыства “Прамагралізынг” Паўла Крупнова, ёсьць прэтэнзіі да зернеўборачных камбайнаў гомельскай вытворчасьці.
(Крупноў: ) “Айчынная тэхніка ня здольная прыбіраць ураджай, вышэйшы за 50 цэнтнэраў з гектару. З камбайнамі такой прадукцыйнасьці жніво цягнецца доўга. На сёньняшні дзень дэфіцыт па Менскай вобласьці – адна тысяча камбайнаў”.
Закупка імпартных камбайнаў была забароненая яшчэ ў 2003 годзе паводле загаду прэзыдэнта. Зараз, як кажа спадар Крупноў, вышэйшы дазвол нібыта атрыманы, але час амаль страчаны. Ёсьць і іншыя прычыны, што тармозяць справу.
(Крупноў: ) “На імпартныя камбайны патрабуецца каля 60 мільёнаў эўра і на расейскую тэхніку – 26 мільёнаў даляраў. Плаціць будуць гаспадаркі”.
Эканамісты лічаць, што гэтую суму вяскоўцам не падняць. Інакш ня будзе чым заплаціць за працу камбайнэрам. Нядаўна Аляксандр Лукашэнка ў інтэрвію расейскаму тэлеканалу ТВЦ заявіў, што беларускі камбайнэр на жніве зарабляе да адной тысячы даляраў. Рэальнымі заробкамі мэханізатараў я цікавіўся ў так званым “маяку” Меншчыны – племзаводзе “Чырвоная зорка” Клецкага раёну. На пытаньні адказваў галоўны аграном Іван Гардзей.
(Гардзей: ) “Мы арыентуемся, што заробак будзе 1 мільён 200 тысяч рублёў за 25 працоўных дзён. 600 даляраў – гэта максымальна, што можна зарабіць за 25 працоўных дзён”.
Пра сэзон высокіх заробкаў гаворыць таксама Валеры Костка, ён старшыня савету фэрмэраў Смалявіцкага раёну.
(Костка: ) “Тут ёсьць частка праўды, частка няпраўды. А ўся хлусьня будуецца на гэтым. Ня ўсе атрымліваюць, далёка ня ўсе. Ну, за адзін месяц пакуль жніво ідзе, намалаціў – атрымаў. А пасьля 11 месяцаў мэханізатар павінен гной вазіць, араць і атрымліваць па 100 тысяч рублёў . Магчыма, іншыя мэханізатары атрымліваюць і па 150 тысяч, але ёсьць выпадкі, што і менш”.