На зьезьдзе не было прадстаўнікоў менскіх уладаў, ураду, адміністрацыі прэзыдэнта, адпаведных міністэрстваў. Прысутнічаў толькі прадстаўнік Камітэту ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў. Аднак кіраўніцтва камітэту адмовілася безь пісьмовага запыту камэнтаваць гэты факт і выказваць сваё стаўленьне да зьезду.
Памочнік міністра культуры Сяргей Мухін патлумачыў адсутнасьць прадстаўнікоў міністэрства так:
(Мухін: ) “Ідзе мерапрыемства ў Віцебску “Славянскі базар”. Усё кіраўніцтва там”.
Прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў ніяк не камэнтуюць прапановаў зьезду што да бязьвізавага ўезду замежных суайчыньнікаў у Беларусь. Няма камэнтароў і ад Міністэрства адукацыі датычна вывучэньня беларускай дыяспары ва ўнівэрсытэтах краіны і выкладаньня беларусістыкі ў Гарвардзе.
Старшыня рады ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская сьцьвярджае, што атрымала вусныя адказы, — маўляў, няма ні станоўчага, ні адмоўнага стаўленьня да зьезду.
(Макоўская: ) “Адзінымі былі прадстаўнік Камітэту ў справах рэлігіі і нацыянальнасьцяў, а таксама прадстаўніца Міністэрства юстыцыі, якая досыць уважліва сачыла за галасаваньнем і працэдурай прыняцьця рашэньня на зьезьдзе. Мы запрасілі прыняць удзел у працы зьезду тыя міністэрствы, якія працуюць з дыяспарай — міністэрствы інфармацыі, культуры, адукацыі, замежных справаў. На жаль, мы не атрымалі адказу. Адказ мы атрымалі толькі ад Менгарвыканкаму — што яны ня могуць дакладна сказаць, ці знойдзецца ў спадара Паўлава час, каб наведаць зьезд”.
З 2001 году дзяржаўныя органы распрацоўваюць законапраект Закону “Аб суайчыньніках, што пражываюць за мяжою”. ЗБС “Бацькаўшчына” не было запрошанае да распрацоўкі, хаця і падавала свае прапановы. Алена Макоўская мае інфармацыю, што закон будзе прыняты ў наступным годзе.
(Макоўская: ) “Дзяржава з 1997 году заяўляла, што такі зьезд будзе праведзены. І цяпер паступіла інфармацыя, што “дзяржаўны” зьезд будзе ў наступным годзе, і менавіта пад яго будзе прыняты гэты закон”.
ЗБС “Бацькаўшчына” працуе зь беларускімі дыяспарамі з дня атрыманьня незалежнасьці Беларусьсю. Дзяржава пазьней стала ствараць на постсавецкай прасторы арганізацыі з этнічных беларусаў, падтрымліваць іх фінансава і арганізацыйна. “Бацькаўшчына” працуе з гэтымі арганізацыямі, у той час як дзяржава ўсяляк абмяжоўвае кантакты з дыяспарамі на Захадзе. Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА) прыняла рашэньне ня браць удзелу ў зьезьдзе дыяспары, арганізаваным праз афіцыйны Менск — з прычыны нязгоды з палітыкай цяперашняга ўраду Беларусі.