Сёньня пачаўся трэці тыдзень, як жыхарка Бабруйску Любоў Санкевіч праводзіць дазволены ўладамі пікет на менскай плошчы Бангалор. 15 чэрвеня жанчына аб’явіла галадоўку на знак пратэсту супраць абыякавага стаўленьня ўладаў да яе праблем.
Любоў Санкевіч ужо чатыры гады змагаецца за аднаўленьне на працы на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў, кіраўніцтва якога яна вінаваціць у злоўжываньнях. Жанчына заяўляе, што змагаецца супраць раскраданьня дзяржаўнай маёмасьці і рабаваньня народу.
Любоў Санкевіч галадуе 13 дзён, аднак сёньня зьбіраецца спыніць галадоўку з прычыны пагаршэньня стану здароўя. Бабруйчанка лічыць, што яе галадоўка не дае вынікаў: кіраўніцтва краіны не звяртае на яе ўвагі. “Сілы для барацьбы мне яшчэ спатрэбяцца”, – гаворыць Любоў Санкевіч.