(Карэспандэнт: ) “Скажыце, а як на вашую думку, ці забясьпечаныя ў Беларусі правы дзіцяці?”
(Спадарыня: ) “З гледзішча нашых уладаў — так. Зь іншага боку, ня ўсе могуць дазволіць сабе хадзіць па інстанцыях і чагосьці дамагацца”.
(Спадарыня: ) “Ведаеце, мне цяжка сказаць. У мяне маленькае дзіця, і неяк яшчэ не прыходзілася сутыкацца”.
(Дзяўчына: ) “На сказала б, што на 100% але нешта такое ёсьць”.
(Спадар: ) “Шмат дзяцей-інвалідаў, і вельмі цяжка ім жывецца. Мы былі ў парку Чалюскінцаў, і шкада, вельмі шкада гэтых дзяцей. Хаця б адпачынак ім нейкі арганізавалі”.
(Спадарыня: ) “Недастаткова забясьпечаныя. Шмат розных прычынаў. Я працую ў школе, з гэтым часта сутыкаюся і бачу, што недастаткова забясьпечаныя правы”.
(Спадарыня: ) “Калі казаць пра правы, то правы павінны быць роўныя. Павінны ўсе мець аднолькавае права на адукацыю, на дзіцячы садок. А ў нас правы абсалютна розныя”.
(Спадар: ) “Дзеці абутыя, апранутыя, быццам бы не галодныя ходзяць”.
(Пэнсіянэрка: ) “Думаю, што так. У мяне ўнук інвалід, цяпер пакуль у доме дзіцяці. І я бачу, як там да іх ставяцца”.
(Хлопец: ) “Я думаю, што не. Апошняя сытуацыя з галадоўкай выключаных з навучальных установаў “зуброў” і маладафронтаўцаў — гэтая сытуацыя паказвае, што насамрэч дзяржава, на жаль, не забясьпечвае правоў дзіцяці”.
(Спадарыня: ) “Вельмі забясьпечваюцца. Вось я цяпер іду з санаторна-курортнага аддзелу. І там даюць дзецям пуцёўкі ў дамы адпачынку, у лягеры”.
(Дзяўчына ) “Не, ня ўсё так добра”.
(Хлопец: ) “Я думаю, што ў Беларусі забясьпечваюцца правы дзяцей на належным узроўні. Думаю, што ў гэтай справе ў нас усё добра”.
(Спадарыня: ) “Мне цяжка на гэтае пытаньне адказаць. У мене вузкае кола знаёмстваў, але здаецца, што дзецям трэба было б больш надаваць увагі”.
(Спадарыня: ) “Думаю, што так. Усё спакойна ў нас, маю магчымасьць выбіраць свайму дзіцяці школу. Якраз іду туды. Дзіцячыя сады вельмі добрыя. Я, напрыклад, вельмі задаволеная, што мае дзеці ходзяць у добры дзіцячы сад”.
***
Міжнародны дзень абароны дзяцей быў заснаваны ў 1949 годзе падчас сэсіі Рады Міжнароднай дэмакратычнай фэдэрацыі жанчынаў у адпаведнасьці з рашэньнямі Кангрэсу гэтай фэдэрацыі. Гэты дзень закліканы нагадваць сусьветнай супольнасьці аб неабходнасьці абароны дзяцей ад пагрозы вайны, клопаце аб іхным здароўі, выхаваньні і адукацыі. Варта дадаць, што ў 1990 годзе ўступіла ў сілу зацьверджаная ААН «Канвэнцыя аб правах дзіцяці».