“Звязда”, 1935 год. З Мазыра:
“Рабочыя, служачыя і інжынерна-тэхнічныя работнікі буйнейшага мазырскага прадпрыемства — фанернага завода “Чырвоны Окцябр” на сваім жалобным мітынгу, прысвечаным гібелі ўдарнікаў авіяцыі пры катастрофе самалёта “Максім Горкі”, аднадушна віталі пастанову ЦК і СНК аб пабудове трох новых самалётаў. Калектыў пастанавіў адлічыць у фонд іх пабудовы аднадзенны заработак. Аналагічныя пастановы прынялі рабочыя лесазавода “Пролетарый”, хлебазавода, фабрыкі “Профінтэрн”.
“Бацькаўшчына”, 1955 год:
“Які-ж нармальны чалавек можа паверыць цьверджаньню, што захоп Беларусі, у выніку якога наш край апынуўся ў турме народаў ды стаўся галоднай расейскай калёніяй, мог мець прагрэсыўнае значэньне для разьвіцьця культуры беларускага народу! Дык-жа навет паводля формулы гістарычнага матар’ялізму… узровень матар’яльнага жыцьця павінен адпаведна вызначаць узровень жыцьця культурнага. А які-ж пазытыўны вынік можа быць ад галечы, голаду й каланіялізму?”
“Советская Белоруссия”, 1965 год:
“Возера Нарач, услаўленае многімі паэтамі, у недалёкай будучыні зробіцца любімым месцам адпачынку беларускай дзятвы. Дзеці будуць прымаць тут і сваіх юных сяброў з суседніх братніх рэспублік, з-за мяжы. А ўмовы для радаснага і здаровага адпачынку тут цудоўныя. Усе пабудовы рэспубліканскага лягеру месьцяцца на маляўнічым беразе, каля самай люстраной паверхні возера. На будаўніцтва гэтай здраўніцы выдзеленыя неабходныя сродкі, матэрыялы. Толькі Міністэрства будаўніцтва БССР прапанавала выканаць сёлета дадатковыя работы па будаўніцтву піянэрскага лягеру на агульную суму 400 тысяч рублёў”.