Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брэша як клін чэша


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Фразэма, пра якую гаворка, нарадзілася за даўнім часам, і хаця сёньня мала хто ўяўляе, што гэта за клін і як яго трэба часаць, беларусы, пачуўшы якога манюку, і дагэтуль кажуць: брэша, як клін чэша. Зрэшты, у народнай мове ёсьць цэлы шыхт падобных выслоўяў ня толькі размаітай стылёвай афарбоўкі, але й з прывязкай да пэўнай пары году. Вось жа манюкі клін часалі ўвосень, а ўвесну хлусілі не падсяваючы. І ў любую пару брахалі так, што не пралезеш.

Прымаўкі пра лгуноў ёсьць, бадай, ва ўсіх мовах сьвету. Палякі пра хлусоў кажуць: łże na potęgę (хлусіць на ўсе застаўкі), у латышоў аналягічны выраз гучыць так: melo, ka ausis vien kust (брэша так, што вушы ходзяць). Расейцы, кажучы пра зацятых ілгуноў, заўсёды згадваюць сівога каня: врёт как сивый мерин. Чэхі, характарызуючы зацятых хлусоў, больш інтэлігентныя: lže, jako když tiskne (ілжэ, як па паперцы).

Новы час нараджае новыя выслоўі. Адно зь іх пачуў днямі: брэша, як у тэлекамэру. Трапна заўважана. Пагатоў штовечар на экране можна пабачыць дзядзькоў, якія моваю братняга народу ганяць беларускіх нацыяналістаў, латыскіх нацыстаў, вашынгтонскіх глябалістаў ды зладзеяў-аранжыстаў. Карацей, брэшуць як клін чэшуць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG