Але пытаньне, ці павінны беларускія ўлады даць згоду на адкрыцьцё могілак нямецкіх салдат у Беларусі, па-ранейшаму дзеліць беларускае грамадзтва. Наш карэспандэнт задаваў гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах.
(Карэспандэнт: ) “Скажыце, як на вашую думку, ці павінны беларускія ўлады даць згоду на адкрыцьцё могілак нямецкіх салдат у Беларусі?”
(Спадар: ) “На маю думку, дык любыя могілкі — беларускія, нямецкія ці францускія — заўсёды павінны быць і даглядацца. Няма розьніцы паміж памерлымі”.
(Дзяўчына: ) “Нават нямецкія людзі, некаторыя зь іх, гінулі ні за што. Я думаю, што можна”.
(Дзяўчына: ) “Тут жа былі пахаваныя ня толькі дрэнныя людзі, але і добрыя. Я думаю, што можна”.
(Спадарыня: ) “Я думаю, што не. Гэта было б непавагай у адносінах да вэтэранаў”.
(Спадарыня: ) “Нашыя ж салдаты ў Нямеччыне пахаваныя. Значыць, відаць, трэба пахаваць гэтых фашыстаў”.
(Спадар: ) “Гэта складанае пытаньне. Я ведаю, што многія вэтэраны, якія змагаліся зь немцамі, яны супраць гэтага. Я таксама лічу, што рана яшчэ пра гэта казаць. Яшчэ не зарасьлі раны”.
(Спадар: ) “Я думаю, павінны. Вайна даўно скончылася, а памяць трэба захоўваць”.
(Спадар: ) “Так, натуральна. Па-чалавечы так трэба”.
(Вэтэран: ) “Гэта будзе не зусім правільна. Шмат яны тут зрабілі зла”.
(Хлопец: ) “Я лічу, што так. Трэба дасканала ведаць гісторыю нашай Беларусі”.
(Спадар: ) “А мне, шчыра кажучы, усё роўна. Мне здаецца, трэба скончыць спэкуляцыі на вайне. Даць — ня даць”.
(Спадар: ) “Я думаю, што не. Стэрэатыпы: немцы зьдзекаваліся зь людзей”.
(Спадарыня: ) “Думаю, што так. Яны ўсё ж такі былі людзьмі”.
(Спадар: ) “Думаю, што так. Столькі гадоў мінула, неяк усё ж прымірыліся”.
(Дзяўчына: ) “Парэшткі вывезьці і пахаваць у Нямеччыне, дазволіць сваякам вывезьці, гэта можна. А тут хаваць — не”.
(Спадар: ) “У прынцыпе, можна. Мінула столькі гадоў, і ўжо можна супакоіцца”.
(Дзяўчына: ) “Павінны. Мы павінны любіць адзін аднаго”.
(Карэспандэнт: ) “А вы як лічыце, ці павінны?”
(Яе сяброўка: ) “Я таксама лічу, што павінны, таму, што гэта было даўно. Мы павінны прабачаць”.
(Хлопец: ) “Не, я лічу, што гэта супраць нашых гістарычных патрэбаў”.