Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 6 красавіка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 6 красавіка

“Звязда”, 1945 год. З Хоцімскага раёну:

“У мінулым годзе калгаснікі сельгасарцелі “Большэвік”, Вяліка-Ліпаўскага сельсовета, прывучылі да працы 30 кароў. На гэтых каровах калгаснікі вывозілі гной, праводзілі баранаванне і іншыя гаспадарчыя работы. Гэта дапамагло калгасу своечасова правесці ўсе сельска-гаспадарчыя работы. Рыхтуючыся да веснавой сяўбы гэтага года, калгаснікі дадаткова прывучылі да працы яшчэ 30 кароў… Усяго ў раёне прывучана да працы 1000 кароў. Для гэтых кароў на час веснавой сяўбы выдзелена дастатковая колькасць кармоў”.

“Бацькаўшчына”, 1955 год. Сяргей Ясень пра Дэкаду беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве:

“Калі з цэлага дэкаднага рэпертуару адкінуць творы аўтароў несавецкіх, як Шэксьпір, Манюшка, Чайкоўскі і інш., ды частку рэчаў чыста фальклёрных… дык толькі тады можна будзе пабачыць, што створана беларускімі савецкімі мастакамі за апошнія 15 год, якая мастацкая вартасьць гэтага творства ды як у сьвятле гэтых твораў выглядае наагул беларускае савецкае мастацтва. Мастацтва гэтае, калі яго можна назваць такім словам, зводзіцца да захвальваньня палітычнага рэжыму, да ідалапаклонства перад партыйнай дыктатурай…”

“ЛіМ”, 1965 год:

“На пісьмах і бандэролях, якія ідуць з Мінска ў розныя куткі свету, нярэдка можна сустрэць інданезійскія адрасы. Студэнты краіны тысячы астравоў праяўляюць вялікую цікавасць да жыцця нашай рэспублікі. “Пакоі нашых студэнцкіх інтэрнатаў, — пішуць у Мінск навучэнцы каледжа горада Пурвакерта, — аздоблены рэпрадукцыямі з карцін беларускіх мастакоў, відамі вашых гарадоў, на паліцах у многіх кнігі І.Мележа, І.Шамякіна, В.Быкава, Т.Хадкевіча. Аматары збіраюць альбомы і буклеты пра Беларусь”. Асаблівую радасць інданезійскім навучэнцам прынесла пісьмо мінскіх студэнтаў, у якім расказваецца пра ўмовы навучання ў Савецкай краіне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG