Ці існуюць яшчэ нейкія факты, якія б пацьвярджалі такія высновы? Такіх фактаў даволі шмат. Да гэтага часу, а ўжо ж ідзе красавік, не зацьверджаны бюджэт так званай саюзнай дзяржавы. Да гэтага часу не адбылося традыцыйнага паседжаньня парлямэнцкага сходу Беларусі й Расеі. Да гэтага часу не сустракаліся сябры вышэйшай дзяржаўнай рады. Саюзнае кіраўніцтва праігнаравала зварот сяброў міжнароднай камісіі парлямэнцкага сходу аб найхутчэйшым абмеркаваньні вышэйшай дзяржаўнай радай новай канцэпцыі Канстытуцыйнага акту, паколькі старыя варыянты ўжо працяглы час буксуюць. І гэта нягледзячы на розныя аптымістычныя заявы з Менску ды абяцанкі з боку Масквы.
Прыкладам, сьпікер Дзярждумы Барыс Грызлоў, калі ён у студзені прымаў кіраўніка Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Канаплёва, заявіў, што Канстытуцыйны акт будзе падпісаны сёлета. Але ж час ідзе. І таму, канешне, цікава, пра што пойдзе размова ў Сочы, ці будуць агучаныя нейкія новыя варыянты беларуска-расейскага супрацоўніцтва.
Старшыня міжнароднай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Чаргінец узгадвае, што прапановы рабіліся і раней:
(Чаргінец: ) "Тут жа розныя былі прапановы. Памятаеце прапанову Расеі – пра катлеты ды мухі, маўляў, уступайце ў наш склад на правах суб’екта Фэдэрацыі? Гэта ўсё стала вынікам таго, што не захацелі правільна зразумець словы Аляксандра Лукашэнкі, які сказаў: Беларусь гатовая пайсьці настолькі далёка, наколькі гатовая пайсьці Расея. Але ж была скажоная сытуацыя, у якой прагучалі гэтыя словы. Яны тычыліся выключна выкананьня беларуска-расейскай дамовы ад сьнежня 1999 году. І Беларусь гатовая ісьці наперад толькі выключна ў рамках гэтай дамовы. Але цяпер, як я разумею, Расея вяртаецца да ідэі Канстытуцыйнага акту. Якім будзе дзяржаўны лад саюзнай дзяржавы? Асабіста мая думка, я скажу шчыра: нам патрэбна нешта падобнае Эўразьвязу. Нейкія функцыі будуць сумесныя. Але галоўнае – сувэрэнітэт, атрыбуты дзяржаўнай улады (гімн, сьцяг ды іншае) – усё павінна застацца. Беларусь, як і Расея, мусяць застацца суб’ектамі міжнароднага права і мець правы некаторыя свае пытаньні адстойваць нават часам без узаемнага ўзгадненьня і бязь ціску адзін на аднаго на міжнароднай арэне”.
А што думаюць на гэты конт апазыцыйныя беларускія палітыкі? Учора я размаўляў з некаторымі прадстаўнікамі апазыцыі. Мяне цікавіла, хто, на іх думку, будзе выступаць зь нейкімі прапановамі – Пуцін ці Лукашэнка? Як мне падаецца, найбольш красамоўна на гэтае пытаньне адказаў намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі:
(Беленькі: ) “Ініцыятыва заўжды ішла з Масквы, з таго моманту, як Маскве ўдалося правесьці на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Тое, што ўся яго палітыка генэруецца Масквой, час да часу і ў яго самога прарываецца. Вось гады тры таму ён, як раз на Каляды, быў у Маскве, і калі Пуцін яму прапанаваў нешта такое ня вельмі прывабнае для рэалізацыі, ён там калаціўся, тросься і такім дрыготкім голасам перад Пуціным заявіў: мне, маўляў, будзе палітычная сьмерць. Усё ідзе згодна з тым плянам, які быў вызначаны ў дадатку да Дамовы 1999 году”.
Мы пачулі камэнтары, так бы мовіць, актыўных палітыкаў. А што думаюць і што чакаюць ад сёньняшняй сустрэчы незалежныя экспэрты? Я размаўляў з Андрэем Фёдаравым, які ўважліва адсочвае беларуска-расейскія стасункі. І вось што ён адказаў на маё пытаньне “што Вы чакаеце ад сустрэчы ў Сочы?”:
(Фёдараў: ) “А нічога не чакаю. Я думаю, што яны ўжо выбралі ўсе кампрамісы. Расея ня пойдзе на раўнапраўнае існаваньне ў саюзнай дзяржаве. Гэта ўжо відавочна. На тое, на што разьлічвае Беларусь, яна ніяк не пойдзе. Расея на гэта ня пойдзе, а Беларусь ня пойдзе на ўваход у склад Расейскай Фэдэрацыі. Сутыкнуліся менавіта з гэтым. Усё астатняе толькі выцякае з гэтага”.