Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі прэм’ер абяцае пампаваць больш газу і ўвесьці расейскі рубель


Ул.інф. Пры наяўнасьці тэхнічнай магчымасьці "Газпром" павялічыць транзыт прыроднага газу празь "Белтрансгаз" на паўтара мільярда кубамэтраў у напрамку Украіны. Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе "Газпрому", камэнтуючы заяву прэм''ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага, зробленую ўчора пасьля паседжаньня Савету міністраў “саюзнай дзяржавы” ў Маскве.

Сідорскі, у прыватнасьці, заявіў, што "Беларусь прыме на сябе абавязкі па транспарціроўцы дадатковага аб''ёму расійскага газу паўз сваю тэрыторыю". Павялічэньне на паўтара мільярды кубамэтраў транзыту газу праз тэрыторыю Беларусі прадугледжанае ўмовамі кантракту на пастаўку і транзыт газу ў 2005 годзе, які "Газпром" і "Белтрансгаз" падпісалі яшчэ 30 сьнежня 2004 году.

Варта дадаць, што ўчора Сяргей Сідорскі заявіў, што беларускі і расейскі бакі “здолелі ўзгадніць плян сумесных дзеяньняў па ўвядзеньні адзінай грашовай адзінкі, рэалізацыя гэтага пляну адбудзецца на працягу гэтага году”.

“Мы рэальна можам прасунуцца ў гэтым пытаньні і такім чынам ў 2006 годзе ўвесьці адзіны расейскі рубель” – заявіў кіраўнік беларускага ўраду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG