Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хочаце стаць адзіным кандыдатам у прэзыдэнты – падайце заяўку да 25 сакавіка


Ул. інф. 25 сакавіка – апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у конкурсе на адзінага кандыдата на прэзыдэнта ад дэмакратычных сілаў. Такое рашэньне было прынятае сёньня па пасяджэньні стала дзейнай Рады дэмакратычных сілаў.

Як паведаміў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, для ўдзелу ў працэдуры абраньня адзінага кандыдата прэтэндэнт павінен накіраваць у сакратарыят Рады пісьмовую заяву.

Пасьля 25 сакавіка любыя кандыдатуры будуць разглядацца толькі са згоды Рады дэмакратычных сілаў, далей сьпіс будзе зацьвярджацца на рэгіянальных канфэрэнцыях дэмакратычнага актыву, патэнцыйным кандыдатам на прэзыдэнта трэба будзе атрымаць падтрымку большасьці дэлегатаў канфэрэнцыі.

Паводле Анатоля Лябедзькі, гэта будзе “своеасаблівае сіта, пасьля якога барацьбу за тое, каб стаць адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў, будуць працягваць сапраўды моцныя кандыдаты”.

Мяркуецца, што першыя рэгіянальныя канфэрэнцыі дэмакратычнага актыву пачнуцца напачатку красавіка і завершацца 1 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG