Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Шумчанка зьвяртаецца з-за кратаў да прадпрымальнікаў


Міхал Стэльмак Старшыня грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка, які знаходзіцца ў менскім прыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна, ухваліў дзеяньні прадпрымальнікаў у справе змаганьня за адмену падатку на дададзеную вартасьць. Пра гэта гаворыцца ў лісьце на волю спадара Шумчанкі, які надрукаваны ў сьвежым нумары недзяржаўнага бюлетэня “Камэрсант”.

Лідэр “Пэрспектывы” падзякаваў дробным бізнэсоўцам за актыўнасьць, праяўленую імі падчас агульнанацыянальнага страйку 10 лютага. Паводле спадара Шумчанкі, толькі гэтак можна “размаўляць” з цяперашняй уладай, бо па-іншаму чыноўнікі ня разумеюць. Разам з тым, Анатоль Шумчанка папярэджвае прадпрымальнікаў, што змаганьне за адмену падатковага новаўвядзеньня яшчэ ня выйгранае. Таму ён заклікаў бізнэсоўцаў быць гатовымі да працягу гэтага змаганьня. Нагадаем, кіраўнік “Пэрспэктывы” быў затрыманы 9 лютага за пашырэньне ўлётак пра акцыю пратэсту, а 10-га быў за гэта пакараны арыштам на 10 сутак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG