Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вернікі праваслаўнай царквы рыхтуюцца да сьвята Раства Хрыстова


Галіна Абакунчык, Менск У праваслаўных цэрквах Беларусі працягваецца падрыхтоўка да ўрачыстасьці Раства Хрыстова. У галоўным, Катэдральным Сьвята-Духавым саборы, і некаторых іншых храмах зрабілі рамонт. Вернікі завяршаюць перадкалядны пост і таксама рыхтуюцца да сьвята.

У гэтыя дні ў праваслаўных храмах краіны гучаць стрыманыя “сьпевы ў посьце”. Сьвяту Божага Нараджэньня папярэднічаюць школьныя вакацыі, і таму ў царкве разам з бацькамі цяпер шмат дзяцей.

(Карэспандэнтка: ) “Якое сьвята хутка будзе, ці вы ведаеце?”

(Хлопчык: ) “Раство. Гэта дзень, калі нарадзіўся Ісус Хрыстос”.

(Дзяўчынка: ) “Ён шмат што рабіў для людзей”.

(Хлопчык: ) “Дапамагаў ім. Абараняў”.

(Дзяўчынка: ) “І на трэці дзень уваскрос”.

(Карэспандэнтка: ) “А вы любіце хадзіць у царкву?”

(Дзеці: ) “Так. Любім. Вельмі”.

(Карэспандэнтка: ) “А што вам тут падабаецца найперш?”

(Дзяўчынка: ) “Сьпевы”.

(Хлопчык: ) “Абразы”.

(Хлопчык: ) “Тут трэба спавядацца”.

(Хлопчык: ) “А ўвогуле трэба рабіць добрыя ўчынкі й ніколі не грашыць”.

Падрыхтоўка да Раства Хрыстова для вернікаў ёсьць асаблівым часам, паведаміў у інтэрвію нашаму радыё студэнт Жыровіцкай сэмінарыі Радзівон Альховік.

(Альховік: ) “Цяпер самы шчасьлівы для хрысьціяніна пэрыяд — гэта час посту. Бо падчас посту ёсьць магчымасьць учынкаў духоўных і фізычных. Гэта значыць, што калі чалавек і душу і цела рыхтуе да сьвята, дык той чалавек прыйдзе на ўрачыстую службу, якая будзе праходзіць ноччу, і сапраўды адчуе радасьць нараджэньня Хрыста”.

Паводле сьвятароў, у храмах гэтымі днямі шмат людзей, якія актыўна набываюць сьвечкі, крыжыкі й абразкі, больш ахвотна ахвяруюць на ўтрыманьне сьвятыняў.

(Спадарыня: ) “Перад сьвятамі заўсёды ў храм ідзе больш людзей, розьніца вельмі заўважная. І я думаю, што гэта не рытуал, бо людзі знаходзяць Бога. Яны бяз гэтага ня могуць жыць. Таму ў нас вельмі шмат людзей”.

Якой ёсьць падрыхтоўка да сьвята Раства ў вернікаў, цікаўлюся ў людзей, якія наведваюць царкву:

(Карэспандэнтка: ) “Ці рыхтуецеся да сьвята?”

(Спадарыня: ) “Паціху. Бо з-за таго, што пэнсіі ў нас маленькія, а кошты вялікія, то пост захоўваем, нават калі б і не хацелі. Даводзіцца пасьціцца не тады, калі трэба, а заўжды”.

(Спадар: ) “Рыхтуюся неяк унутрана, бо пасьціць не атрымліваецца. Лічу для сябе сьвятам і 25 сьнежня, і 7 студзеня буду лічыць, а таму жадаю усім беларусам, каб гэты год быў пераломным у сьвядомасьці людзей. І каб зьдзяйсьняліся ўсе мары, асабліва ў адносінах Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG