Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 сутак арышту – за распаўсюд газэты “Выбар”


Любоў Лунёва, Менск Такое пакараньне вынес Фрунзенскі раённы суд Менску актывісту моладзевага руху “Зубр” Максіму Вінярскаму.

Максім Вінярскі не чакаў, што яго пакараюць арыштам за акцыю, у якой ён нават ня ўдзельнічаў. 7 сьнежня супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў руху “Зубр” Максіма Вінярскага і Андрэя Баранава ля станцыі мэтро “Пушкінская”. У аддзеле міліцыі ў хлопцаў забралі пачак газэтаў “Выбар”, у якіх быў надрукаваны артыкул з заклікам прыйсьці 10 сьнежня, у дзень прыняцьця “Дэклярацыі правоў чалавека”, на Кастрычніцкую плошчу на знак падтрымкі украінскіх апазыцыянэраў. Паводле новага закону аб масавых мерапрыемствах гэта ёсьць арганізацыяй несанкцыянаванага мерапрыемства. Студэнта Андрэя Баранава судзілі 10 сьнежня і пакаралі штрафам 150 мінімальных заробкаў (гэта каля 2000 даляраў).

Паколькі міліцыянты не прыйшлі ў суд, судзьдзя Ўладзімер Карноў параіў Максіму сустрэць Новы год дома, а потым пайсьці адбываць пакараньне.

(Вінярскі: ) “Буду абскарджваць гэты прысуд. Таму што на акцыі нічога не адбылося — не было затрыманьняў, не было ніякіх эксцэсаў... Дый мяне, наагул, не было на гэтай акцыі. Але ж мяне судзяць за арганізацыю гэтай акцыі. Гэта неяк ня вельмі лягічна”.

Супрацоўнікі міліцыі могуць прыйсьці дадому і адвесьці Максіма ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцу Акрэсьціна ў любы момант.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG