Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Юшчанка назваў сёньняшні дзень днём кампрамісу


Валер Каліноўскі, Менск Пра гэта заявіла ягоная прэсавая сакратарка Ірына Герашчанка.

Галоўнае, што прынятыя зьмены ў выбарчае заканадаўства, якія зробяць немагчымымі масавыя фальсыфікацыі і парушэньні. Віктар Юшчанка дамагаецца таксама адстаўкі некалькіх кіраўнікоў абласьцей, якія мелі дачыненьне да фальсыфікацыяў вынікаў галасаваньня 21 лістапада, а потым дазволілі сабе сэпаратысцкія заявы. Юшчанка перакананы, што рана ці позна яны панясуць адказнасьць.

(Герашчанка:) “Што датычыць унясеньня зьменаў у Канстытуцыю, то гэты праект унесены не ў сваім першасным выглядзе, у ім шмат зьменаў, і сёньня гэты законапраект зьяўляецца кампрамісным, які задавальняе большасьць элітаў Украіны. Так ці іначай мы сапраўды падпісвалі адпаведнае пагадненьне з сацыялістамі, і ў сваёй выбарчай праграме кандыдат у прэзыдэнты Юшчанка абяцаў правесьці палітычную рэформу, гэта адбылося б раней або пазьней. Калі ж сёньня такі крок быў патрэбен ад “Нашай Украіны” для дасягненьня кампрамісу, мы на яго пайшлі”.

Ірына Герашчанка паведаміла, што ўвечары на Майдане Незалежнасьці Віктар Юшчанка і кіраўнікі кааліцыі “Сіла народу” выступяць з плянам далейшых дзеяньняў на бліжэйшыя тыдні і праграмай выбарчай кампаніі і заявяць пра магчымасьці для ўдзельнікаў акцыі пратэсту далучыцца да кампаніі ў якасьці сябраў выбарчых камісіяў і назіральнікаў ад Віктара Юшчанкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG