Міліцыянты затрымалі Мікіту Сасіма каля менскай станцыі мэтро “Кастрычніцкая”, дзе ён разам са сваімі сябрамі раздаваў мінакам аранжавыя стужкі, сьцяжкі са словам “Так!” і агітацыйныя матэрыялы кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Віктара Юшчанкі.
Спадара Сасіма даставілі ў Цэнтральны райаддзел міліцыі, дзе ён цяпер і знаходзіцца. Я зьвязаўся зь ім па тэлефоне:
(Сасім: ) “Я цяпер знаходжуся у Цэнтральным РАУСе Менску за распаўсюд аранжавых стужак і агітацыйных плякатаў Юшчанкі”.
(Карэспандэнт: ) “ Што робіць міліцыя?”
(Сасім: ) “Пакуль нічога ня робіць. Вось ужо напэўна амаль гадзіну сяджу – і нічога ня робіць, здаецца, нават рапарты не пісалі яшчэ”.
(Карэспандэнт: ) “Чаму Вы выйшлі на гэтую акцыю, скажыце?”
(Сасім: ) “Гэта была акцыя салідарнасьці з украінскай апазыцыяй, і гэтыя акцыі будуць працягвацца надалей”.
24 лістапада рух “Зубр” выступіў з заклікам да беларусаў на знак салідарнасьці з украінскай апазыцыяй насіць аранжавыя рэчы, а ў суботу 27 лістапада прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу, дзе мае адбыцца акцыя ў падтрымку Віктара Юшчанкі.
***
Актывіста руху “Зубр” Мікіту Сасіма пратрымалі ў міліцэйскім пастарунку дзьве гадзіны. Міліцыянты ўзялі ў яго тлумачэньні, пасьля чаго не складаючы пратаколу адпусьцілі.