Злачынства адбылося, калі спадарыні Залескай не было дома. Рабаўнікі ўзьняліся на другі па вадасьцёкавай трубе, выбілі шыбу й трапілі ў кватэру.
Паводле вэрсіі міліцыянтаў з Кастрычніцкага РАУС, злачынцы працавалі ў пальчатках, не пакінулі адбіткаў пальцаў, і таму знайсьці іх будзе досыць цяжка.
Дарэчы, супрацоўнікі міліцыя пазналі Алену Залескую, згадаўшы ейную актыўную назіральніцкую дзейнасьць у часе мінулых выбараў. І параілі згадаць, хто зь ейных знаёмых ведаў пра наяўнасьць у кватэры кампутарнай тэхнікі.
Спадарыня Залеская аднак пэўная, што ейныя аднапартыйцы ня маюць дачыненьня да акту рабаўніцтва, і яна не выключае пэўнага палітычнага падтэксту ў гэтым здарэньні: цяпер гарадзкая арганізацыя АГП засталася без тэхнічных сродкаў і ня можа дзейнічаць гэтаксама актыўна, як раней.
Схіляе да пэўных роздумаў таксама й тое, што невядомыя злачынцы не шукалі ў кватэры спадарыні Залескай грошы або каштоўную біжутэрыю. Адзінае, на што яны паквапіліся – гэта кампутар з інфармацыяй пра дзейнасьць АГП і... банка Nescafe.