Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар ЗША Джордж Крол: “І парлямэнцкая кампанія, і рэфэрэндум праводзіліся ў значна несвабодных і несправядлівых умовах”.


Юры Сьвірко, Менск Амэрыканская амбасада ў Менску выступіла з заявай, якой удакладніла паведамленьні некалькіх інтэрнэт-сайтаў. “Размаўляючы з журналістамі 17 кастрычніка, амбасадар Джордж Крол сказаў, што падчас назіраньня за галасаваньнем цягам дня, якое не ўлучала ў сабе падлік галасоў, тое, што ён пабачыў на паверхні, было даволі “нармальнай справай” (normal affair), а не так, як памылкова паведамілі сайты, – “нармальным і справядлівым” (normal and fair).

Амбасадар Крол падкрэсьліў у сваіх камэнтарах, што галоўнай праблемай з галасаваньнем, якое мела месца 17 кастрычніка, была ня столькі форма галасаваньня, што магло падацца на паверхні нармальным, але яго сутнасьць і той факт, што і парлямэнцкая кампанія, і рэфэрэндум праводзіліся ў значна несвабодных і несправядлівых умовах, якія не далі беларускім выбарцам мажлівасьці зрабіць свабодны й справядлівы выбар паміж поглядамі й кандыдатамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG