Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 2 ліпеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 2 ліпеня

“Звязда”, 1934 год:

“Па Менску пачалі курсіраваць 5 таксі. Устаноўлены стаянкі ля пасажырскага вакзала, на плошчы каля гасцініцы “Еўропа” і ля Парка культуры і адпачынку. Тарыф — 80 капеек за кілометр з аднаго пасажыра, больш аднаго пасажыра — 1 рубель, за межы горада — 1 руб.30 кап. за кілометр. Пры перавозцы багажа да 2-х пудоў на аднаго пасажыра 1 руб. кілометр. Гэтымі днямі чакаецца атрыманне 5-ці новых аўтобусаў, якія будуць працаваць на лініях, дзе няма трамвайных адносін”.

“ЛіМ”, 1984 год. Талрыд Руліс з Рыгі да 60-х угодкаў Васіля Быкава:

“У радыёнарысе, адказваючы на пытанне, што лічу галоўным у творчасці Васіля Быкава, я сказаў: “Тое, што ён піша праўду. Гэта жорсткая праўда, можна сказаць, нават злая праўда”. Гэта праўда, як горкая пілюля, смак якой доўга чуваць у роце. Яна гаючая для арганізма і дадзена са спачуваннем, з жаданнем выздараўлення. Яна больш неабходная, чым тая або іншая падсалоджаная мікстура, якая на смак больш прыемная, затое не садзейнічае папраўцы”.

“Свабода”, 1994 год:

“Гэтым сваім выбарам Беларусь зьдзівіла сьвет. Мы апошнімі з усіх посткамуністычных краінаў узяліся ўсенародна выбіраць кіраўніка дзяржавы — і вось табе вынік: прагаласавалі за выхаванца паліторганаў, саўгаснага дырэктара і авантурнага папуліста. Як адзначыў адзін заходні журналіст, амаль у кожнай краіне былога савецкага блёку сярод кандыдатаў у прэзыдэнты быў “свой Жырыноўскі”, але Беларусь — адзіная краіна, якая аддала яму перавагу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG