Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Freedom House" адзначыў "новы падзел" Эўропы і паставіў Беларусі 6,54 балы


Юрась Бушлякоў, Прага Няўрадавая арганізацыя “Freedom House” абнародавала справаздачу пра стан дэмакратычных пераўтварэньняў на постсавецкай прасторы. “Freedom House” канстатуе, што нядаўняе пашырэньне Эўрапейскага Зьвязу аформіла “новы падзел” паміж дэмакратыямі Цэнтральнай Эўропы й Балтыі, з аднаго боку, і пераходнымі фармацыямі былых рэспублік СССР, з другога.

Экспэрты “Freedom House”, прааналізаваўшы выбарчыя працэдуры, стан грамадзянскай супольнасьці й незалежных сродкаў масавай інфармацыі, мэтады дзяржаўнага кіраваньня й ступень карупцыі, ацанілі ровень дэмакратычнага разьвіцьця кожнай постсавецкай краіны паводле сямібальнай сыстэмы. Найніжэйшую ацэнку – 6, 88 – экспэрты выставілі Туркмэністану.

Сьледам за ім – Беларусь (6, 54) – ровень яе дэмакратычнага разьвіцьця “Freedom House” лічыць ніжэйшым за ровень сярэднеазіяцкіх дзяржаваў, краін Каўказу, Расеі ды Ўкраіны.

Паводле “Freedom House”, у 2003 годзе ў Беларусі пагоршылася сытуацыя зь няўрадавымі арганізацыямі, а таксама вырасла карупцыя ў дзяржаўным сэктары. “Беларускі ўрад памацніў ціск на грамадзянскую супольнасьць і незалежную прэсу”, – канстатуюць у справаздачы “Нацыі ў дарозе-2004” экспэрты няўрадавай арганізацыі “Freedom House”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG