Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа. 21 сьнежня


Дзьмітрый Падбярэскі, Менск Агляд беларускага сеціва.

На форумах парталу tut.by KAČKADZIUB напісаў: “Мне шкада карэспандэнтку "Свабоды", якую ў туркменскай турме замарылі. А яго — не». Мимо шёл прадказвае загалоўкі туркменскіх газэт 21 сьнежня ў розныя гады: “2006: Памёр Вялікі Туркменбашы, пасланец Бога, дабрадзей Туркменістану. 2007: Гадавіна сьмерці паважанага Туркменбашы. 2008: Два гады таму памёр першы прэзыдэнт Туркменістану. 2009: Трохгодзьдзе сьмерці неадназначна ацэньваемага С.Ніязава. 2010: Праўду аб рэжыме Ніязава не схаваць. 2011: Пяць гадоў без крывавага дыктатара».

Нехта dm_dmitriev у суполцы Жывога журналу minsk_by са спасылкай на сайт «Хартыі''97» нагадвае некаторыя чыны Ніязава: «Аб''явіў па-за законам усе інфэкцыйныя захворваньні, уключна халеру і СЬНІД, і забараніў любую пра іх згадку. Зьліквідаваў балет, а таксама опэру, цырк і Нацыянальны ансамбль народнага танца. "Я не разумею балет, — заўважыў ён. — Навошта ён мне? Нельга прывіць туркменам любоў да балету, калі ў іх ў крыві яго няма". Забараніў уключаць магнітолы ў аўтамабілях. Забараніў залатыя зубы, сказаўшы: "Я ганаруся, што ў мяне ўсе зубы белыя. У Туркменістане мода на залатыя каронкі існавала, калі мы жылі дрэнна. Настаў час адмовіцца ад перажыткаў мінулага".

Карыстальнік czalex czalex задаўся пытаньнем: “Скажыце, а ці можна ў Менску набыць "Рухнаму" на беларускай мове?» redwingedduck нагадвае, што беларускамоўнае выданьне кнігі Сапармурата Ніязава “Рухнама” выйшла ў сьвет летам 2003 году ў перакладзе Міколы Сільчанкі, Анатоля Бутэвіча, Анатоля Кудраўца, Леаніда Дранько-Майсюка”.

Андрэй Кміт заснаваў у сеціве сайт вёскі Чыкі, прысьвечаны вёсцы Чыкі, у якой ён жыве. Андрэй піша: “Ня ведаю, ці ёсьць у Чыках карыстальнікі Інтэрнэту. А вось з мабільным зьвязком складаней. Мой тэлефон у хаце чамусьці не рэгіструецца ў сетцы, а на ганку прымае. Зараз у Чыках пачалі будаваць шмат новых катэджаў, таму вёска паступова губляе свой ранейшы воблік. Гэта трохі сумна, але зразумела. Час ідзе, людзі, якія маюць грошы, схільныя будаваць сучаснае жытло. Таму тут нічога ня зробіш. І ўсё ж вёска застаецца вельмі прыгожым месцам. Прыязджайце пабачыць!»

Сайт Менск.By Родны горад жыве тут! На гэтым сайце маецца разьдзел “Менскія міты”. Вось што сказана пра адзін з іх: “Самая высокая кропка Менска — паміж вуліцамі Ціміразева і Харкаўскай. Так, была там, калі вышлі кнігі, у якіх так напісана. Зараз жа, калі горад моцна "ступіў" на захад, вышэйшая кропка Менска знаходзіцца ў раёне вуліцы Ляшчынскага, за домам нумар 8. Вышыня — 283 мэтры над узроўнем мора». Вельмі цікавы разьдзел, што называецца «Слэнгавы Менск». Вы ня ведаеце, што такое «дошкі», «камяні», «кішка»? Зазірніце на гэты сайт.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG