Штаб Аляксандра Казуліна арганізаваў аўдыт аформленых падпісных лістоў, паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы Мечыслаў Грыб:
(Грыб: ) “Правяраць подпісы будуць 158 тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Адна зь іх, напрыклад, будзе правяраць дзьве тысячы подпісаў і знойдзе там 15% несапраўдных. Гэта азначае, што яна скасуе ўсе дзьве тысячы. Калі там будзе 5 ці 10 тысяч, дык яна скасуе ўсе гэтыя 5 ці 10 тысяч. Такім чынам, выбракоўка можа ахапіць не 15, а, можа, 50 ці нават 60%”.
У штабах іншых прэтэндэнтаў таксама праводзяць праверку. Сяргей Галаганюк, кіраўнік ініцыятыўнай групы Сяргея Скрабца, гаворыць, што пераправерыць усе подпісы было б пажадана, але для гэтага групе не стае магчымасьцяў. Таму тут — выключна выбарачны кантроль.
Праверка подпісаў у ініцыятыўнай групе Аляксандра Мілінкевіча вядзецца ад першага дня працы, гаворыць кіраўнік выбарчага штабу Сяргей Калякін:
(Калякін: ) “Праверка падпісных лістоў вядзецца з самага пачатку кампаніі. Штодня ў штабах людзі, адказныя за гэтую справу, прымаюць ад валянтэраў лісты з подпісамі. Тыя подпісы, які выклікаюць сумнеў, выкрэсьліваюцца”.
Тое ж цьвердзіць кіраўнік ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў:
(Папкоў: ) “Мы ж, калі зьбіраем подпісы, правяраем усё пастаянна. У нас такі парадак: дзень завяршыўся, і абавязкова праводзіцца пераправерка. Таму мы гаворым дакладна і лічбы, і ўсё астатняе. Такі парадак заведзены з самага пачатку”.