Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’яднаныя дэмсілы -- за кансультацыі з уладамі


Апазыцыянэры прапануюць абмеркаваць умовы, у якіх будзе праводзіцца кампанія выбараў у Палату прадстаўнікоў. Як гаворыцца ў звароце, мэта кансультацыяў — у “выпрацоўцы сумесных прапановаў, якія дазволяць правесьці ў 2008 годзе выбары, легітымнасьць якіх будзе прызнаная як палітычнымі суб’ектамі і ўсімі выбарцамі ў Беларусі, так і міжнароднай супольнасьцю”.

Аўтары звароту цьвердзяць, што ў залежнасьці ад адказу ўладаў будзе прынятае канчатковае рашэньне пра фармат удзелу аб’яднаных дэмсілаў у выбарчай кампаніі.

Мы патрабуем ясных крокаў дзеля выкананьня патрабаваньняў Эўразьвязу.
Паводле старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, аўтары звароту маюць чакаць адказу цягам месяцу. Ён спадзяецца, што асобы, вызначаныя кіраўніцтвам краіны для перамоваў, будуць мець дастатковыя паўнамоцтвы.

“Ад адміністрацыі Лукашэнкі мы чакаем адказу на нашу прапанову. Наперадзе 2008 год, калі плянуецца так званая выбарчая кампанія. Калі яна плянуецца ўладамі так, як і ўсе ранейшыя, то ў іх нічога не атрымаецца. Мы патрабуем ясных крокаў дзеля выкананьня патрабаваньняў Эўразьвязу і наагул патрабаваньняў здаровага сэнсу. Прынамсі ўключэньня нашых прадстаўнікоў ва ўсе выбарчыя камісіі і рэгістрацыі дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты. Пра гэта мы і маем намер гаварыць”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG