Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваполацку новы старшыня гарвыканкаму


Радыё Свабода Сёньня афіцыйна заступіла на сваю пасаду старшыня Наваполацкага гарвыканкаму Наталя Качанава. Учора адбылося яе фармальнае зацьверджаньне на сэсіі гарадзкога Савета.

Выступаючы на сэсіі, кіраўнік абласной “вэртыкалі” Ўладзімер Андрэйчанка патлумачыў зьмену кіраўніцтва горада “меркаваньнямі плянавай ратацыі кадраў, а таксама ўзроставым фактарам і станам здароўя папярэдняга кіраўніка”.

Папярэдні старшыня гарвыканкаму Аляксандар Камароў, які прабыў на гэтай пасадзе блізу дзесяці гадоў, зьехаў на лекаваньне ў адну з эўрапейскіх краінаў і прызначаным часам дахаты не вярнуўся. Па горадзе цыркулююць чуткі пра тое, што ў спадара Камарова былі падставы не вяртацца на Радзіму.

Новапрызначаная старшыня Наталя Качанава нарадзілася ў 1960 годзе. Свойчас скончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут і цягам дваццаці гадоў працавала ў сыстэме жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Апошняе яе месца працы – намесьнік старшыні Полацкага гарвыканкаму.

Як прызнаўся галава абласной “вэртыкалі”, працаваць Наталі Качанавай давядзецца напоўніцу. Паводле спадара Андрэйчанкі, у Наваполацку ад 2004 году не выконваецца праграма будаўніцтва жытла, не выконваецца таксама палова паказьнікаў эканамічнага разьвіцьця. Да таго ж, 14,5 % суб’ектаў гаспадараньня зьяўляюцца стратнымі.

Шмат праблемаў і з добраўпарадкаваньнем горада вялікай хіміі. Каторы год ня могуць давесьці да ладу цэнтральны наваполацкі пляц, а некаторыя вуліцы чакаюць на рамонт і рэканструкцыю ўжо не гадамі, а дзесяцігодзьдзямі. Гэта тычыцца, у прыватнасьці, вуліцы Школьнай.

За часамі кіраваньня Аляксандра Камарова – пра гэта, праўда, на сэсіі не казалі – у Наваполацку былі зачыненыя беларускія клясы, спыненае выданьне газэты “Химик» і практычна разагнаныя шматлікія моладзевыя суполкі і аб’яднаньні, а ўсе беларускамоўныя шыльды перарабілі на расейскамоўныя..
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG