Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Барысаўскі выканкам прайграў бітву на Брылях”


Іна Студзінская, Менск Агляд недзяржаўных выданьняў за 27 лістапада.

У сьвежым нумары “Новага часу” чытайце артыкул Аляксея Караля “Аляксандар Казулін як фактар беларускай палітыкі”:

“Галоўная ідэя артыкула – паказаць патэнцыял яго асобы як палітыка, які раскраўся падчас выбараў, і што палітыкам ён застаецца за кратамі, як сьцяг, як сымбаль. Артыкул зьвязаны з днём яго нараджэньня, але гэта толькі нагода, каб падкрэсьліць, што перамены насьпелі, і ёсьць асобы, якія здольныя гэтыя перамены ажыцьцявіць”.

Таксама ў “Новым часе” – артыкул Язэпа Палубяткі “Крадзеж, дазволены дзяржавай” – пра шматлікія сельскія сьвяты, кшталту дажынак; нарыс Аляксандра Тамковіча з сэрыі “Найноўшая гісторыя ў асобах” -- пра зьніклага генэрала Юрыя Захаранку.

Інтэрнэт-газэта “Электронны Барысаў” зьмяшчае фотарэпартаж “Выканкам прайграў бітву на Брылях” – пра дрэнную арганізацыю разрэклямаванага юбілею бітвы з напалеонаўскай арміяй на Бярэзіне. Да Брылёўскага поля немагчыма было дабрацца, не было стаянкі для аўтамабіляў, на некалькі тысяч гледачоў – толькі дзьве палаткі, дзе гатавалі шашлыкі.

“Наша слова” працягвае друкаваць успаміны Эдварда Вайніловіча, які гэтым разам узгадвае падзеі 25 сакавіка 1918 года. І распавядае пра асобу, якая спрычынілася да стварэньня БНР – Антонія Альбрэхта Вільгельма Радзівіла. Распавядае рэдактар “Нашага слова” Станіслаў Суднік:

“Гэта нясьвіскі ардынант, галоўны ў Нясьвіскім маяраце, адзін з Радзівілаў, які разам з Раманам Скірмунтам уваходзіў у дэлегацыю, што накіравалася ў Швайцарыю, Бэрлін, іншыя заходнія краіны, каб тыя прызналі БНР. А чаму менавіта Радзівіл – ён быў асабіста знаёмы з кайзэрам Вільгельмам, з імпэратарам Аўстра-Венгрыі. Гэта фігура абсалютна нідзе не раскручаная, не ўспаміналася, ня ўзгадавалася”.

“Комсомольская правда» в Белоруссии". «100-бальных вынікаў на тэставаньні не павінна быць”. Ужо некалькі гадоў усе беларускія абітурыенты здаюць пры паступленьні абавязковыя тры тэсты. Калі ў правілы прыёму будуць унесеныя зьмены, тэсты заменяць нават тыя іспыты, якія ВНУ праводзілі самі – да прыкладу, на творчыя факультэты. Пра тое, што сельскія абітурыенты разумнейшыя за гарадзкіх, і пра тое, якія яшчэ зьмены чакаюць абітурыентаў 2008 году, у інтэрв’ю дырэктара Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Мікалая Фяськова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG