Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыль: дапамога ААН зьмяняецца


Тацяна Поклад, Прага Генэральная асамблея ААН абвясьціла “10-годзьдзе аднаўленьня і устойлівага разьвіцьця рэгіёнаў, пацярпелых ад Чарнобыля”. Гэта азначае зьмены ў накірунку дапамогі ААН пацярпелым рэгіёнам у Беларусі, Украіне і Расеі. Паводле ААН, варта спыніць залежнасьць рэгіёнаў ад фінансаваньня збоку і разьвіваць эканамічную незалежнасьць, устойлівасьць і здольнасьць стала забясьпечваць саміх сябе.

Паводле Праграмы разьвіцьця ААН, у пацярпелых рэгіёнах сфармавалася залежнасьць ад міжнароднай дапамогі.

Джыхан Султанаглу, якая амаль тры з паловай гады (ад красавіка 2004 да 12 лістапада 2007 г.) была прадстаўніком ААН у Беларусі, а цяпер зьяўляецца намесьнікам дырэктара рэгіянальнага бюро Праграмы разьвіцьця ААН на краіны Эўропы і СНД, кажа, што “занадта доўгая гуманітарная дапамога для зьмякчэньня наступстваў катастрофы ў трох краінах стварыла там пэўную культуру залежнасьці, што прывяло да настрояў апатыі і фаталізму ў пацярпелых рэгіёнах”.

Каля пяці мільёнаў чалавек жывуць на тэрыторыях, забруджаных радыяцыяй, і там дасюль высокі узровень беспрацоўя. Інвэстары пазьбягаюць гэтыя рэгіёны, а моладзь імкнецца зьехаць.

Каб “адчай і безнадзейнасьць” зьмянілі надзея на дабрабыт і здароўе, забясьпечаныя і падтрымліваныя ўласнымі сіламі, паводле ААН, дапамога мае быць скіраваная на падтрымку самаразьвіцьця рэгіёнаў.

Рэзалюцыя Генасамблеі ААН абвяшчае пэрыяд да 2016 году “дзесяцігодзьдзем аднаўленьня і устойлівага разьвіцьця для тэрыторыяў у Беларусі, Украіне і Расеі, пацярпелым ад чарнобыльскай катастрофы”.

Цяпер ААН будзе дапамагаць урадам гэтых краін ствараць новыя працоўныя месцы ў чарнобыльскім рэгіёне, заахвочваць інвэстыцыі, падтрымліваць малы і сярэдні бізнэс і фармаваць пачуцьцё самастойнасьці і незалежнасьці, здольнасьць самім сябе забясьпечыць.

ААН ужо пачала праект забесьпячэньня мікракрэдытамі малога бізнэсу ў Расеі, дапамагла больш чым 170 украінскім вёскам стварыць новыя працоўныя месцы і сфармавала частку кансорцыюму ў Беларусі для устойлівага разьвіцьця.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG