Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У "Начной Свабодзе" – прадстаўленьне новага беларускамоўнага альбому гурту J-Mors


Радыё Свабода Госьцем начнога эфіру "Свабоды" сёньня будзе прома-дырэктар гурту J-Mors Зьміцер Бескаравайны. Гутарка прымеркаваная да выхаду новага альбому гурту пад назвай "Адлегласьць". А жыхары Менску скажуць, песьні якіх беларускіх гуртоў яны слухаюць.

У "Начных досьледах" – пра стан аўтамабільных дарог у Беларусі, іх ўплыў на высокую аварыйнасьць. Тым часам гарадзенскія кіроўцы скажуць, ці задавальняюць іх беларускія трасы, а вядомыя палітыкі і грамадзкія дзеячы, якія часта сядзяць за рулём, выкажуць сваё меркаваньне наконт прычын аварый, траўматызму і ахвяр на беларускіх дарогах.

Апрача таго ў "Начной Свабодзе" – інтэрвію з культуролягам Алесем Анціпенкам пра прычыны "пензенскага фэномэну", дзе “ад канцу сьвету” пад зямлёй схаваліся некалькі дзесяткаў чалавек, сярод якіх – 12 беларусаў, ды настальгічныя згадкі жыхароў Патсдаму пра зачыненую рэстарацыю "Мінск", што была заснаваная 30 гадоў таму і далучала немцаў да традыцый беларускае кухні.

У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра творчасьць гурту "Крама", а ў "Начной чытанцы" зноў прагучаць актуальныя і на сёньня ўрыўкі ананімных паэм канца мінулага стагодзьдзя.

Пасьля 23-й гадзіны: у перадачы "Падарожжа Свабоды" аповед пра горад Клімавічы Магілёўскай вобласьці, у "Беларускім замежжы" – пра жыцьцё беларускіх студэнтаў у Францыі, чарговы агляд лістоў слухачоў "Свабоды" і гутарка зь пісьменьнікам Васілём Якавенкам у "Вольнай студыі".

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG