Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыяльны марш. Фотарэпартажы нашых карэспандэнтаў. 1


Радыё Свабода

12:15 Некалькі соцень чалавек ужо каля Акадэміі навук. Зьявіліся лідэры сацыял-дэмакратаў Мікола Статкевіч і Анатоль Ляўковіч, намесьнік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Ганчарык. Акрамя чырвоных савецкіх і дзяржаўных чырвона-зялёных беларускіх сьцягоў зьявіліся бел-чырвона-белыя. Прыйші актывісты незарэгістраванага "Маладога фронту". Паводле словаў Зьмітра Федарука, моладзь ня будзе ўдзельнічаць, а прыйшла толькі паглядзець. Вялікая група моладзі ў чорнай вопратцы прадстаўляе арганізацыю "Белая воля". Зьявіліся лёзунгі: "Не - платнай мэдыцыне", "Не - росту цэнаў", "Не - адмене льготаў", "Не - прымусовым кантрактам".



















12:20 Сярод удзельнікаў Сацыяльнага маршу ёсьць жанчына, якая мае з сабой рондаль і лыжку. Калі пачынае граць духавы аркестар, жанчына б’е лыжкай у рондаль у такт музыцы. Яна кажа, што прыйшла на акцыю ад голаду. На пляцоўцы ля Акадэміі навук прысутнічае сьвятар Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы (БПАЦ) айцец Акаловіч. Ён заявіў Радыё Свабода, што сваім удзелам у акцыі хоча зьвярнуць увагу на праблемы БПАЦ, якую не прызнаюць улады.



12:34 У натоўпе ёсьць расейскія сьцягі – іх трымаюць прадстаўнікі расейскай арганізацыі “Абарона”, якая пазыцыянуе сябе як дэмакратычная апазыцыя. У гутарцы з карэспандэнтам «Свабоды» яны заявілі, што лічаць, быццам разам з Расеяй Беларусі будзе жыць лепей і прыйшлі на акцыю, каб падтрымаць сваіх сяброў зь Менску.







***

Станьце карэспандэнтам "Свабоды"!

Зрабіце фота

Здыміце відэа*

Дашліце на адрас svaboda@rferl.org і rferl.minsk@gmail.com

Прышліце СМС на нумар 391 22 24

Пазваніце на тэлефон у Менску 266 39 52

* Калі вы маеце відэа, напішыце нам на адрас svaboda@rferl.org, і мы ўдакладнім спосаб дасланьня матэрыялаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG