Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: ці пойдуць менчукі на Сацыяльны марш?


Галіна Абакунчык, Менск Апазыцыйная дэмакратычная грамадзкасьць рыхтуецца да правядзеньня ў Менску Сацыяльнага маршу. Акцыя пратэсту адбудзецца 4 лістапада. Што пра гэта ведаюць менчукі?

Карэспандэнтка: “Ці ведаеце вы пра Сацыяльны марш і ці будзеце ў ім удзельнічаць?

Спадарыня: “Чула, што такое ёсьць. Чула, што пра яго ніхто ня ведае. Не пайду. Баюся”.

Юнак: “Я пра Сацыяльны марш ніxога ня чуў. Але калі пра яго нешта даведаюся і мне гэта будзе цікава, то пайду”.

Спадарыня: “Я нічога ня чула, але лічу, што грамадзтва павінна выказваць сваю пазыцыю. Іншая рэч, што гэта павінны рабіць усе. А ў бюджэтных дзяржаўных арганізацыях гэта вельмі складана рабіць. Існуе негалосная пастанова, каб людзі падтрымлівалі парадак. Той, які ёсьць”.

Спадарыня: “Не, мы ня чулі. Але я лічу, што лепш выступіць за нешта, а ня супраць. Гэта нічога ня дасьць”.

Юнак: “Я чуў, але не змагу пайсьці. Не атрымоўваецца”.

Спадарыня: “Мала ведаю пра Сацыяльны марш. Мая сястра добра ведае, бо яна ўсім цікавіцца і ходзіць на ўсе мітынгі. Вось ад яе я і ведаю пра Сацыяльны марш. Я і думаю пайсьці, а зь іншага боку – ня маю ніякай інфармацыі, чаго і што ён праводзіцца”.

Карэспандэнтка: “Ці ведаеце вы пра Сацыяльны марш і ці будзеце ў ім удзельнічаць?

Спадарыня: “Не, нічога ня чула, Ня ведаю, часу ў мяне няма, але, можа, на гэты марш і пайшла бы”.

Юнак: “Думаю, што я не пайду, бо гэта бессэнсоўна. Бо бальшыня апазыцыі, на мой погляд, зьяўляецца марыянэтачнай”.

Спадарыня: “Я ня ведаю калі ён будзе, толькі прыблізна. Ведаю, што студэнты будуць змагацца супраць адмены льгот, пэнсіянэры таксама. Канечне, трэба ісьці, але я ўжо у Курапаты хадзіла, зараз Дні памяці памерлых, а таксама будзе шэсьце ў Лошыцу. Пэўна, хто можа – студэнты і пэнсіянэры – павінны ісьці туды”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG