Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Белтэлекам” нікому ня дасьць залезьці ў сваю кішэню”


Ігар Карней, Менск Ці бачаць пэрспэктывы ў галіне разьвіцьця інтэрнэт-тэлефаніі адмыслоўцы? Бальшыня экспэртаў схіляюцца да высновы, што ва ўмовах манаполіі на рынку паслугаў сувязі прадпрыемства “Белтэлекам” такое плянаваньне заўчаснае.

Юры Вітушка працуе праграмістам у адным зь менскіх рэклямных агенцтваў. Ён лічыць, што бліжэйшым часам пэрспэктывы ў ІР-тэлефаніі ў Беларусі цьмяныя. Вось ягоныя аргумэнты:

“Гэта вельмі пэрспэктыўна для прыватнага карыстаньня і абсалютна не пэрспэктыўна ў якасьці нейкай камэрцыйнай справы. Таму што “Белтэлекам” ня хоча губляць свае прыбыткі ад міжнародных размоваў, якія складаюць большую частку іхных прыбыткаў. І таму чыняцца ўсялякія перашкоды на шляху таго, каб гэтым спосабам можна было карыстацца на камэрцыйным узроўні. “Белтэлекам” папросту нікому не дазволіць залезьці ў сваю кішэню.

Але ва ўсім сьвеце гэта галіна, якая вельмі імкліва разьвіваецца. То бок, гэта вельмі папулярны бізнэс, існуе ўжо безьліч фірмаў. Іншымі словамі, гэта рэалізоўваецца ня толькі на нейкім праграмным узроўні, бо для гэтага ўжо ня трэба мець кампутар, яшчэ штосьці. Дастаткова проста набыць мабільны тэлефон і падпісаць кантракт з апэратарам”.

Сяргей Цімашчук – сыстэмны адміністратар гандлёвай фірмы. На працы карыстаецца сыстэмай Skyрe. Перадусім у размовах з партнэрамі ў Расеі і некаторых эўрапейскіх краінах. Эканомія ад інтэрнэт-тэлефаніі заўважная. Але ў масавым прыходзе новых тэхналёгій на рынак сувязі сумняецца:

“Пэрспэктывы экспэрты ацэньваюць па-рознаму – ад пэсымістычных да аптымістычных. І гэта зразумела. Бо, прыкладам, маючыя месца прэцэдэнты паказваюць: запатрабаванасьць на рынку такіх паслугаў ёсьць, але сыстэма існуючая не вітае гэтага. Відавочна, гаворка, зноў жа, пра прыбыткі на тле манапольна высокіх коштаў на паслугі тэлефоннай сувязі. У гэтым лёгка пераканацца, параўнаўшы з тарыфамі тэлефанаваньняў у іншыя краіны. Так, у Расею можна тэлефанаваць праз Skype прыкладна за 5 цэнтаў за хвіліну – як на дротавыя, так і на мабільныя тэлефоны. У Маскву і Санкт-Пецярбург увогуле па мінімальным тарыфе ідзе, цэнты па два пэўна. Ва Ўкраіну – цэнтаў 16. А Беларусь на гэтым тле – ужо 25-26 цэнтаў, невялікая розьніца ёсьць для мабільных і дротавых (на мабільны нават крыху таньней атрымліваецца). Але ўсё роўна гэта ў разы даражэй”.

• Чаму інтэрнэт “оптам” у манапаліста ў чатыры разы даражэйшы за “раздроб”?, 30.10.2007 • WiFi у Менску пакуль бясплатны, 28.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG